лісточкі. Тонеж.
ВЕТРОВАЛ м. Буравал. Ветровал ідзе на дрова. Данілевічы.
ВЕТРЫЦЬ незак. Паводзіць сябе непрыстойна. Легко жыве, дак ветрыць. Падварак.
ВЕЧЭРЫНКА ж. Вясельная гулянка ў нявесты. К молодой на вечэрынку госці едуць. Мілашавічы.
ВЕШНІЦА ж. Вароты ў горад, панскі двор. У Ленчыцох стояла вешніца, дзе цеперака пошта. Чэмернае.
ВЕШНЯНЫ прым. Веснавы. Коўпакі вешняные грыбы, воны коло сосновых пенькоў ростуць. Данілевічы.
ВЕЯ ж. Завіруха. От вея замела, пузаметвала ўсё. Тонеж. Ты б сачыка надзела да заматанку заматала, а то вунь яка вея на дворэ. Новае Палессе.
ВІД м. Твар. Увесь від ее ў пухірох. Буда-Лельчыцкая. Така спраўна, а від рабы. Тонеж.
ВІДЗЁЛКА ж. Відэлец. Відзёлкамі едзім м'ясо й шкваркі. Ліпляны. У місе чэрэп'е мують: ложкі, відзёлкі. Тонеж.
ВІДОК м. Памянш. да «від». У Міходзея відок почырванеў. Падварак. Уцірай росянкою відок – хорош будзе. Ліпляны.
ВІДОЎЖЫЦЬ і ВУДОЎЖЫЦЬ зак. Выцягнуць. Ліса відоўжыць шыю, понюхае – і чэловека почуе. Падварак. Ужэ ногі можно вудоўжыць, а то соўсім позаклякалі. Лельчыцы.
ВІДУН м. Мак-самасейка. Старайса відун быстронько зобраць як спелы, бо ў ём, етом відуну, дзірочкі е зверху. Ліпляны.
ВІКАЛКА ж. Птушка, берасцянка. З берэзовой коры робіць вікалка кубло пуд цвет дзерэва. Данілевічы.
ВІЛКА ж. Прылада для вымярэння таўшчыні дрэва, вязання сеткавага палатна. Дзерэво леснік мерае вілкой. Данілевічы. Вілкой в'яжуць жакі. Мілашавічы.
ВІЛКІ мн. 1. Вілы (драўляныя і жалезныя з двума зубамі). Дзерэўянымі вілкамі стогі на болоці кідаем. Мач на чэтыры рога, а вілкі – на два. Маркоўскае. 2. Вілкі. Пустаў у ковешнік вілкі. Данілевічы. У вілкох ковешнік надломаўса – не могу чавуны з печы достаць. Прыбалавічы.
ВІЛОШНІК м. Дзяржанне, палка ў прыладах для выцягвання посуду з печы. Ужэ усе вілошнікі помула, только одна чаплейка зосталас. Дзяржынск. Такі вон ходзяін: вілошніка ў вілкі не зробіць. Тонеж.
ВІНАВАЦІЦЬ незак. Абвінавачваць. А цебе не вінавацелі? Тонеж.
ВІЦЬ ж. Скручаныя звычайна лазовыя галінкі для прывязвання, умацавання чаго-небудзь. Мало було віці, і город не загородзіў. Данілевічы.
ВІШ м. Атава, сухая трава. Колькі ўжэ можно ворочаць ету віш! Буда-Лельчыцкая. Віш косяць у заморозкі. Падварак. Дзве просцілкі вішы прынесла. Астражанка.
ВІШНІК м., зборн. Вішняк, галінкі вішань. Вубіраю два кошэлікі гурэчкоў,
89 👁