Старонка 20
◀ / 157 ▶
мую чысценько і кідаю ў бочку, клоду на дно голінок дуба з лісцейком, вішніку з гольем, вокроп з зелёной шышкой. Ліпляны. ВІШЧАЦЬ незак. 1. Вішчаць. Шчэ зелья нема, а поросята ўжэ вішчаць, вубрало ім бокі. Астражанка. 2. Смяяцца. Як разгорнула вона пудраны плашч, то ўсе людзі вішчалі. Буда-Лельчыцкая. 3. экспр. Спрачацца, крычаць. Якого перэлога ты вішчыш! Тонеж. Бабу вішчаць на селе. Там жа. ВІШЭННІК м., зборн. Вішняк, галінкі вішань. Як робім росол, часнык, вішэннік кідаем у бочку, хрэн з гуркамі, помідорамі, а наверх кружок клодом. Тонеж. ВОБРАЗ м. Ікона. Еты вобраз на посадзі даў тато. Падварак. ВОБРУБ м. Верхняя частка зруба ў студні. Разбургалі вобруб у колодцы, а построіць его нема кому. Ліпляны. ВОДА ж. Вада. На апоўзнік рубаюць берэзы да клодуць его на стог, шчоб сено злеглоса да вода сцекала. Тонеж. ВОДЗЁНОК, ОДЗЁНАК і ОДЭНОК м. Падмосткі, насціл для захавання ад сырасці /вады/ ніжняй часткі стога ці капы, адонак. Трэбо зробіць водзёнка вісокого, коб сено не замокло. Сярэднія Печы. На жыто одзёнка робілі на чэтырох стоўбох. Маркоўскае. На грудку одзёнка робляць. Падварак. Там, на том одэнку, сена мало: мо які колеснік будэ. Новае Палессе. Ужэ зробіў одэнка, а вон малы, трэбо его повелічыць. Жмурнае. ВОДЗЯНО прысл. Вадзяніста, з вадой. Там накосіць легко, коб не було водзяно. Тонеж. ВОЕ н. Каркас у стаўных рыбалоўных прыладах. Коб дзержалос, не стульвалос пруцье, у кошэ е вое. Мілашавічы. ВОЗІК м. Выязная павозка, вазок. Коломажкой ездзілі зімой, а по лету – возіком. Тонеж. ВОЙНА ж. Вайна. Навек у страдзі жыву: чэловек з войны не прышоў, дзеці одна годовала. Маркоўскае. ВОКРОП і ОКРОП м. Травяністая расліна, кроп. Му кладом вокроп, вішнік у бочку з гуркамі. Ліпляны. У росол сыплюць окроп, пер'я цыбулькі. Тонеж. ВОЛЕ н. Валлё. У кур воле мякенькое, як нема ім чого есць. Ліпляны. У одных чырвонцоў красненькое воле, а ў другіх – сівенькое, серэнькое. Данілевічы. ВОЛЕЙ м., ОЛЕІ мн. і ОЛІВА ж. Алей. У кого богато було сем'я, білі ў млінох волей. Ліпляны. У волейніцы набіла олеяў. Тонеж. Зара купляемо оліву ў лаўцы. Маркоўскае. ВОЛЕЙНІЦА ж. Прыстасаванне для выціскання поснага масла. Тые разы самі білі волей у волейніцы. Тонеж. ВОЛЕШНІК м. Алешнік, галінкі алешыны, лісце. У куронях з волешніку седзелі ў войну, по тыжню не елі і есць не хоцелі. Ліпляны. Прыкладаюць к рані подорожнік і волешнік. Там жа. Ужэ сутонее, а вон волешніку шчэ не нарубаў.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 157 ▶