Новае Палессе.
ВОЛКОВАТЫ прым. Сыраваты /пра сена/. Згрэбла сено ў волкі, а воны шчэ волковатые. Мо к вечэру пудсохнуць? Тонеж.
ВОЛНУШКА ж. Грыб, ваўнянка. Волнушкі му не бером, а ў другіх местох іх вупарваюць да квасяць. Поўз поле на жытнішчы ростуць волнушкі. Маркоўскае.
ВОЛОК /1/ м. Насціл з бярвенняў цераз балота. Волоком большэ лесу трэбо. Данілевічы.
ВОЛОК /2/ м. Рыбалоўная прылада накшталт сеткападобнага мяшка. У волок рыба кажны раз клюкне. Ліпляны.
ВОЛОК /3/ м. Драўляны брусок у граблях. Волок з дубіны робляць. У волок зуб'я ўдоўбліваюцца. Падварак.
ВОЛОКА /1/ ж. 1. Абора, вузкая палоска з рэменя ў лапцях. Плетуць волокі да ў постолы заборсаюць. Сярэднія Печы. Волокі такіе з раменя поборсаў і пойшоў. Мілашавічы. 2. Звычайная кароткая вяроўка. Сынок, прынесі волоку – по дрова поедом. Астражанка.
ВОЛОКА /2/ ж. Забалочанае азярцо. Посерод грудоў або мхоў бувае волока. На волокі е трохі покосіць. Мілашавічы. Росце крываўнік по волокох. До того лесу рэка Муцьвіца ідзе, а там волокомі колісь лес плавілі. Тонеж. На Гнілой Градзе е волока. Маркоўскае.
ВОЛОСЕНЬ м. Травяністая расліна. Волосень росце по болотох, по купінох. З волосня шчоткі робляць. У постолы на ногі намотвалі еты волосень. Ліпляны.
ВОЛОСНЯНЫ прым. Валасяны. До войны булі волосняны вожкі. Падварак. Ідзі ж ты, сынку, на ярмолок пешкі да й купі, сынку, волосняны вожкі, да й зав'яжы мілцы белы рукі, ножкі. З нар. песні. Ліпляны.
ВОЛОЎНІК м. Стойла для валоў. От села до волоўнікоў була кілометра. Зарэ нема волоў і волоўнікоў. Тонеж.
ВОЛОЎЯЧЫ ЯЗЫК м. Травяністая расліна з зялёным шырокім і мяккім лісцем. Волоўячы язык лечэбно зелье, его ў лечэбніцу беруць. Лельчыцы.
ВОН займ. Ён. Ляскалька – зеллейко таке, воно росце дзе мяжэ. Тонеж.
ВОРГУЛІНА ж. Нарасць на целе. На плечэ нека воргуліна з кажным годом росце. Падварак.
ВОРОБОК м. Рабчык. Воробкі – така серэнька пташэчка, вельмо ўкуснае іх м'ясо. Колісь паны гоняліс за воробкамі. Як дзе лесочком – куча воробкоў. Ліпляны.
ВОРОНКА ж. 1. Дупло. Дзяцел доўбае собе воронку ў дзерэве. У воронкі водзяцца голубу, дзяцел, жаўна. Данілевічы. 2. Латак у жорнах. У споднім камні жорван е бруч шырокі, коб мука шла ў тую воронку. Тонеж.
ВОРОНОЧКА ж. Памянш. да «воронка». У вороночкі сіняк яйцэ несе. Данілевічы.
ВОРОНЯКА ж. Варона. Напалі воронякі на сцерво. Ты вороняк не лові, а
78 👁