робі скорэй, пока мухі не залеталі. Буда-Лельчыцкая. Воронякі не вельмо плуткіе. Сярэднія Печы. Коршак нападае на воронякі, але гуртом воны его б'юць. Тонеж.
ВОРОЎКА ж. Вяроўка. Мой зяць здурэў: вороўку нёс вешацца. Ліпляны. Вороўкой або ланцугом вов'язваюць сено на возі. Тонеж. Мой Роман красавец: усе жонкі вороўкою за ім. Там жа.
ВОРОХ м. Куча, груда. Продоўбвае воронку дзяцел, кладзе шышку, вубівае зернетко – пуд сосною ворох. Тонеж. Насыпалі ворох як рукою достаць. Чэмернае. Не так даўно ішоў чэловек да ўсунуўса ў опор і за якую мінуту вукінуў цэлы ворох рыбу. Ліпляны.
ВОРОЦІЛО н. Навой у ткацкім станку. Основу опараць да навіваюць на вороціло, у ніт накідаюць да ў бердо ўводзяць і ткуць полотно. Вороціло лежыць на сохох. Тонеж.
ВОСКОВІК і ОСКОВІК м. Мяшочак для выціскання сыроваткі з тварагу, клінок. Як скісліцца молочко, откідаем его ў восковік. Ліпляны. Ну й велькі ў цебе восковік: мо гладышэк п'яць можно адразу откінуць. Падварак. Отчаўліваем кісляк у осковіку да сыра робім. Тонеж.
ВОСКОДАВЫ мн. Рэшткі ператопленага воску. Воскодавамі му вулье творым. Падварак. От воску вучавіў, а воскодавы осталіса. Маркоўскае.
ВОСКОЎЕ н. Збор воску. На проводну недзелю бувае воскоўе. Ліпляны.
ВОСПАНКА ж. Хвароба, іспанка. Водзянкі от воспанкі ўсё цело покрываюць. Падварак.
ВОСЦЕЖОРОК м. Жардзіна ў цэнтры стога. Восцежорка не пуставіў, і стог ветром разбургало. Падварак.
ВОСЬМАЧКА ж. Аснова ў восем нітоў. Ото шырына! Будзе восьмачка. Тонеж.
ВОСЬМУШКА ж. 1. Восьмая частка фунта. Маркоўскае. 2. Пачка табаку. Зара озьму восьмушку ў лаўцы, і тыждзень куру. Маркоўскае.
ВОЎЧАЯ ГОРА ж. Урочышча. Мой ходзяін некалі на Воўчай Горэ гойню воўкоў бачыў. Тонеж.
ВОЎЯЗВАЦЬ незак. Увязваць. Воз воўязваюць вороўкой. Буда-Лельчацкая.
ВОЎЯЗВАЦЦА незак. Увязвацца. Сено воўязваецца на возі і логошох. Тонеж.
ВОЧЭПКА ж. Почапка. З короткой вочэпкою кошэля несудобно носіць. Чырвонабярэжжа.
ВОШЫЎКА ж. Груша-дзічка /дрэва/. По полёх колісь богато росло вошывок. Тонеж.
ВУВОРОТ м. Выварацень. На Воўчай Горэ навуворачало вуворотоў. Тонеж.
ВУВОРОТОК м. Памянш. да «вуворот». О, там навуворочало вувороткоў! Тонеж.
83 👁