ВУГЛЕДКА ж. Люстэрка. Маці порацца, а ее дзеўка от вугледкі не отходзіць. Падварак.
ВУГОДОВАЦЬ зак. 1. Выгадаваць. З свого мозоля вугодовала дзеці. Тонеж. 2. Выкарміць. Не ходзяйка ты, а пустыня: свінье не вугодовала. Тонеж. От ужэ вугодовала рохлю! Мо пудоў петнаццаць будзе. Буда-Лельчыцкая.
ВУГОРЫШЧЭ н. Месца, дзе выгарылі кусты, лес. На вугорошчэ корчэ збіраемо. Данілевічы.
ВУДКА ж. Вуда. З орэшыны вудка погібастая. Маркоўскае.
ВУДУБІЦЬ зак. Выцягнуць, вывалачы. Залез мой хлопчак у копанку, посінеў, а не вулазіць. Чуць я его стуль вудубіла. Тонеж.
ВУДУЦЬ зак., экспр. Выпіць. Мой ходзяін перэверне поўную гладышку свежэго молока і вудуе. Заберажніца.
ВУДЫР м. Пухір на абмарожаным целе. От мороз: за якую мінуту вудыр набег на носі. Тонеж.
ВУЖОВІК м. Ядавіты грыб. А вужовіка можно прыняць за доброго грыба. Астражанка.
ВУЖОВЫ прым. Вужоўнікавы. У нас е жоўты вужовы плюшнік і пахучы. Тонеж. Вужовые грыбы ніхто не берэ. Маркоўскае.
ВУЖОЎ ГРЫБ м. Ядавіты грыб. Вужовые грыбы бером мух губіць. Маркоўскае.
ВУЖОЎ ПЛЮШНІК м. Травяністая расліна, касач. Вужоў плюшнік не рвуць на лекарство. Тонеж.
ВУЖОЎКА ж. Тонкая вяроўка. Озьмі хоч вужоўку да прынесі корові сена. Буда-Лельчыцкая.
ВУКАЛІЦЦА незак. Запэцкацца. Ну й вукаліўса ты, як свінья. Сярэднія Печы.
ВУКІНУЦЬ зак., экспр. Выараць. Шчо ты огрэха не вукінуў? Падварак. Вукіну ету откідку і поеду обедаць. Вусаў.
ВУКЛАСЦІ зак., экспр. Паваліць. Буран як пройдзе, то лес вукладзе соўсім. Тонеж.
ВУКОРМІЦЬ зак. Выгадаваць. Вукорміла ўсе дзеці з хвартука. Тонеж.
ВУЛУЧВАЦЦА незак. Корчыцца, пацягвацца. Чого ты вулучваешся, як кот? Лельчыцы. Болело нешто ў дзіцяці, бо так вулучвалосе й крычало. Там жа.
ВУЛЬКІ-ВУЛЬКІ-ВУЛЬКІ! выкл. Вокліч на гусей. Тонеж.
ВУНЕ часц. Вунь. Вуне стоіць Ганна коло лаўкі. Лельчыцы.
ВУПОСТОК м. Аднагадовае целя. Мо гожыка надзець на мусу корові, коб еты вупосток ее не ссаў. Данілевічы. Хорошы вупосток у Хведора, гладкі, і вон его продае. Астражанка.
ВУСАДКА ж., экспр. Незамужняя жанчына. Хворобу хай з'есць! Не пуйшла замуж за того хлопца, то хай седзіць за вусадку. Тонеж.
ВУСКАРКА, ВУСКВАРКА і ВУШКАРКА ж. Скварка. Мо вускарок спрагла б на вечэру? Ліпляны. Дзеці ток помочалі, а вушкаркі свінье вукінула.
94 👁