Старонка 24
◀ / 157 ▶
Прыбалавічы. Колі ўжэ ты вускваркі спражэш? Калінаўка. Мочайце ток, а вускаркі после будзеце ёсці. Падварак. ВУСКІДЗЬ м. Пень, выкапаны ці вывернуты з карэннем. На дрова вускідзь бером. Вускідзь з хвоі на лучыну ідзё. Дзерэво зверху, а што вукопаў – вускідзь. Данілевічы. ВУСКРОБОК м. Буханачка хлеба з рэштак цеста. Колісь ходзяйка спечэ п'яць боханок і шчэ вускробка на цэлы тыждзень. Падварак. ВУСТРЫКНУЦЦА зак. Вытаркнуцца, высунуцца. З жыціны вустрыкнецца еты рогак, вон такі чорны. Лельчыцы. ВУСТРЫКНУЦЬ зак. Вытаркнуць, высунуць. Ета ж дзёўка вустрычэ голову з копу і на село ідзё. Тонеж. ВУСТРЭМІЦЬ зак. Выставіць, выцягнуць. Вустрэміў руку наперад, шохвер убачыў – і остановіў антобус. Падварак. ВУСУШАЦЬ незак. Высушваць. Петроўка вусушае рэкі, а Спасоўка – мора. Тонеж. ВУСЦЬЕ н. Уваход для рыбы ў жаку, нераце. З вусцья рыба попадае ў тулуб і назад не можэ вуйсці. Маркоўскае. ВУТРУБІЦЬ зак., экспр. Выпіць. Гладышку молока вутрубіў і шчэ просіць. Тонеж. ВУХВАТКІ мн. Вялікія вілкі. Пустаў вухваткі ў ковешнік. Тонеж. ВУХА н. Вуха. У «козы» очы робілі з моніст коло вушэй. Данілевічы. 2. Курэц, пятля для аборкі ў лапцях. Посохлі вушы ў постолох да порваліса. Ліпляны. Як плетуць постолы, у вушы зацягаюць дзве спіцы. Маркоўскае. ВУЦЕГСЦІ зак. Выцягнуць. Важко було, а вуцеглі скрыню з рэкі. Тонеж. На етом перэездзе вумуло кадоўб, ехаў чэловек і ўтопіўса ў ём, вуцяглі нежывого. Ліпляны. Дзень і ноч робіла, а цяперака ведра воды не могу вуцегсці. Сярэдняя Печы. ВУЦЕРЭБ м. Поле пасля раскарчоўкі пнёў, кустоў. На вуцерэбі просо сеем. Падварак. ВУЧАВІЦЦА зак. Выдавіцца. Му волеі бером, а ето, шчо вучавіцца, свінье даём. Ліпляны. ВУЧАЎЛІВАЦЬ незак. Выдаўліваць, выціскаць. Гнётом вучаўліваюць сыроводку з сыру. Падварак. ВУЧУРЫЦЦА зак. Спустошыцца (пра зямлю). Вучурылоса поле, і соўсім ужэ не родзіць. На навіне ўсё родзіць добрэ, а потом вучурыцца. Тонеж. Нешто трэбо було робіць, коб земля не вучурылаеа. Ето цеперэка удобрэнья, а тадэй его не було. Маркоўскае. ВУШАК м. Бакавы брус у асадзе для дзвярэй. Наложыў ужэ на вушакі шапку ў дзверох. Тонеж. 2. Брус у агароджы з бярвенняў ці плах. Хто строіць буркан, то дзелае пазікі ў вушакох, зачэсае полено і до п'яці-шэсці закідае ў буркан. Тонеж. ВЭДЛУГ прыназ. У параўнанні з. Вэдлуг тае кварціры дак ето – во!
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 157 ▶