Старонка 25
◀ / 157 ▶
Падварак. В'ЯЗЫ мн. 1. Жылы на шыі. Так в'язы боляць, што повернуць голову не могу. Падварак. Гледзі, в'язы звернем! Буда-Лельчыцкая. 2. Дубцы для сувязі супроцьлеглых капылоў, галовак у санях. На капылы в'язы загінаюцца. Падварак. В'ЯЛІЦА ж. Сухастоіна. Яка добрэнна в'яліца: воз дроў будзе. Тонеж. В'ЯЛКА ж. Сухастоіна. Хвоя ўсохне, і в'ялкой звецца. Тонеж. Г ГАЗНІК м. Газоўка. Колісь у нас булі газнікі ў хатох. Падварак. ГАЗЮШКА ж. Газоўка. Зарэ шчэ стаўляць газюшкі ў сцебкох. Падварак. ГАЙДАЙ м. Паганяты валоў. Гайдай волоў погоняе. Данілевічы. ГАЙТОВАЦЬ незак., экспр. Хадзіць паспешліва, гойсаць. Тры месяцы ў войну гайтовалі пуд дождзём, грозёю. Тонеж. ГАЛО н. Паляна. На галі росце трава, а чэрнікі не бувае. Тонеж. Сено добрэ сохне на галі. Буда-Лельчацкая. ГАЛО прысл. Чыста. Можэ чэловек сказаць: «От гало вукашэна трава на лузі». Тонеж. ГАЛУЗА і ГАЛУЗІНА ж. 1. Галавешка. Вукінь з печы галузу, а то ўчадзеем. Тонеж. 2. Палка. Як озьму галузіну да наб'ю, то будзеш мене помніць. Буда-Лельчыцкая. ГАМКАЦЬ незак. Есці. Ідзі, Зоя, гамкай, а то будзеш пусценька, і куры цебе склююць. Тонеж. Гамкай, гамкай, мальчык, не соромейса. Падварак. ГАПЛЮК м. 1. Гаплік. У лаўцы продовáліса плоскенькіе гаплюкі. Ліпляны. 2. Палачка для зашпільвання адзення. Нема ґузіка – трэбо гаплюка зробіць. Ліпляны. Кажуха найболей засцягваюць гаплюком. Тонеж. 3. перан. Маленькі чалавек. Коб жа й дзеўка була, а то – гаплюк! Падварак. ГАРБУЗІНА ж. Гарбузнік. Гарбузіна сцелецца по ўсему городу. Лельчыцы. ГАРБУЗЯНКА ж. Каша з гарбуза. Вараць гарбузянку з молоком. Тонеж. ГАРБУЗЯНЫ прым. Гарбузовы. Сегоні продаў пятдзесят стаканаў зернет гарбузяных. Падварак. Каша гарбузяна сладка й жбуценька. Тонеж. Чавунчык накладаю гарбузяных половінок, опару і свіньям даю. Ліпляны. ҐАРНЕЦ м. Мера сыпкіх і вадкіх цел. У мліну от дзесяці пудоў колісь бралі два ґарца. У ґарцы – п'яць кварт. Маркоўскае. Тые разы куплялі ґарцамі горэлку. Тонеж. ГАРНЫ прым. Прыгожы, добры. У Ленчычах гарные булі шыфанеры, а грошай у мене не хопіла. Прыбалавічы. От у его кафельна груба гарна. Маркоўскае. ГАСІЦЬ незак., экспр. Скідаць бомбы і страляць. Коло села пронізіўса самолёт і довай гасіць. Тонеж.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 157 ▶