ГАТ м. Гаць. Рыболові гат зроблять і кошэ стаўляюць. Ліпляны. У лесі губ'як – хоч гат гаці. Лохніца.
ҐАЎРУН м. Крумкач. Дзе сцерво, там ґаўруны лётаюць. Маркоўскае.
ГВОЗДЗЕНЬЕ н. Кузнечная прылада ў выглядзе жалезнага бруска з адтулінамі розных памераў. Нагрэтое залезо кузнец пробівае на гвоздзены. Данілевічы.
ГВОЗДОДЗЁР м. Абцугі-кусачкі. Гвозды вуцягваем гвоздодзёром. Данілевічы.
ГЕБЕЛ м. Фуганак. Геблом геблуюць дошкі, ушакі, опаполкі. Данілевічы.
ГЕБЛАВАЦЬ незак. Габляваць. Плотнік сокерою одчэшэ полено, а потом геблом геблуе. Тонеж.
ГЕВЕРД м. Вэрхал, шум, беспарадак. Прыдзем з роботы – геверд у хаці. Лохніца.
ГЕРГЕТАЦЬ незак. Гагатаць (пра гусей). Штось гусь гергеча. Мо хто ў хлеві лазіць? Ліпляны.
ГІДКІ прым. Непрыгожы, непрыемны. Такі гідкі хлопец. Замошша. Гідкое ў цебе плацье. Астражанка.
ГІДКО прысл. Непрыгожа, непрыемна. Скінь хоч етого латуна, бо гледзець гідко. Астражанка. От ужэ дзеўка: напілас, роспатлыхалас – аж гідко гледзець. Буда-Лельчыцкая.
ГІНЕВІЦКОЕ БОЛОТО н. Назва ўрочышча. У Гіневіцкім Болоці ростуць кіяхі. Ліпляны.
ГІЧ м. Сцябло травяністых раслін, бацвінне, гічан. Кортоплю ў гіч поперло. Падварак. Гіч то добры, а кортоплі мало пуд корчэм. Астражанка.
ГІЧАНІК м. Сцябло травяністых раслін, бацвінне, гічан. Ужэ гічанік трэбо скосіць. Сярэднія Печы.
ГІЧАНЬЕ м. Сцябліны травяністых раслін, бацьвінне, гічан. Об'еў жук усе гічанье – не будзе еты год кортоплі. Падварак. Корова поела гічанье, осталіс одные цуркі. Буда-Лельчыцкая.
ГЛАДКІ прым. 1. Гладкі. Маркоўскае. 2. Поўны, тлусты, тоўсты. Хворы чэловек на беркулёз бувае гладкі. Ліпляны. Пудчэрэўе гладке ў свіны. Тонеж. Ох, ты, дзедухна мой, а я баба твоя, Не бі мене, не лай мене, коб я гладка була. З нар. песні. Там жа. Недалеко одна жонка попіла ето сало от беркулёза і така гладка здзелалас. Тонеж. Ну й гладкі ты, як свінья, а зубі ў цебе, як у коня. Буда-Лельчыцкая.
ГЛАДЫШ м. Гарлач. Пунаставіла гладышэй, а вупарыць іх цебе ўсё врэм'я нема. Ліпляны.
ГЛАДЫШКА ж. Гарлач. Зяўзюльнікам гладышкі вупарваюць. Тонеж. Вершкі з гладышэк пузбіраюць да масло б'юць. Падварак. По сёлох возілі горшчэнікі свое місы, гладышкі, мокотрыкі. Вусаў.
ГЛАДЫШЭЧКА ж. Памянш. да «гладыш». Скідаю ў гладышэчку з водою цыбулькі да шчэ прыкіну яку краску і на Велікдзень крашу ў ёй яйцэ. Ліпляны.
81 👁