Старонка 27
◀ / 157 ▶
ГЛАЗАНКІ мн. Печыва. Як глазанкі робім, цесто на велькі корж раскачваем. Маркоўскае. ГЛАЎКАНІЦА ж. Бульбяная каша. З гуркамі дзеці глаўканіцу едзяць хорошо. Падварак. ГЛЕЕВЫ прым. Ліпкі, цягучы. У вас тут глеева земля, за ногу берэцца. Чарназём-глеева земля. Падварак. ГЛЕЙЗАРОВЫ, ГЛЕЙКІ і ГЛЁЎКІ прым. Сыры, недапечаны (пра хлеб). Хлеб сегоні ў нас глейзаровы. Лельчыцы. Пеком свой хлеб, а вон бувае глейкі, цягнецца так. Тонеж. Глёўкі хлеб садзіцца на ніжнюю скорку. Маркоўскае. ГЛЕК і ГЛЁК м. Гляк. Набрала глек мулін. Прымаку сыроводку ў глеку дае, а сама сметану есць. Тонеж. Квас у глёку добрэ носіць. На жніво глека бралі на воду. Ліпляны. ГЛЕЧЭК м. Памянш. да «глек». Набіў бацько глечэк волею. Ліпляны. ГЛІНА ж. 1. Гліна. Як цынкуем хаты, то тырсу сыплем у песок і ў гліну. Данілевічы. Трэбо перэкопаць красну землю, і тогды будзе гліна. Сярэднія Печы. 2. Мел. У лаўцы купіла гліну, хату помазала і зарэ вона бела, як перкаль. Ліпляны. ГЛІНІШЧЭ н. Урочышча. У Глінішчы грыбоў можно набраць. Лельчыцы. ГЛІНКА ж. Сажалка на глінянай зямле. Зімою дзеці коўзаюцца на глінкі. Буда-Лельчыцкая. ГЛІННЫ прым. Гліняны. На глінной земле сеюць ярыцу: ячмень, ав'ёс, грэчку. Тонеж. Зробляць поліцу, прыб'юць палку да й клодуць на ёй глінные місы. Там жа. Кушын глінны, з ручкою. Салагубаў. ГЛІСНІК м. Піжма. П'юць гліснік от рыбакоў. Ліпляны. ГЛІЦА ж. Ігліца. Брыгадзір загадвае грабсці сегоні гліцу на пудсцел. Тонеж. Стоўпы абв'язваюць у мостцу гліцэй, шчоб мушы не лезлі. Падварак. ГЛУМІЦЦА незак. Здзеквацца. Наш чэловек узяў жонку да ўсю жытку глуміцца з ее. Буда-Лельчыцкая. ГЛУХАЯ СЦЯНА ж. Сцяна без вокан у жылым будынку (звычайна з паўночнага боку). Глухая сцяна вуходзіць на город. Астражанка. У глухой сцяне зробіў окно. Мо ў цебе грошай богато? Тонеж. Ці ты крычы на ее ці не крычы: стоіць, як глухая сцяна. Буда-Лельчыцкая. ГЛУХІ ГРЫБ м. Падобны да ядомых грыбоў, але ядавіты: падманны грыб. Глухі грыб не едуць. Вон похожы на грыба, а як возмесса за его, робіцца сіні. Тонеж. ГЛЫБКО прысл. Глыбока. На перэездзе ў рэке акурат мілко, а з бокоў – глыбко. Ліпляны. Дзе здзелолоса глыбко, там і круча. Тонеж. ГНЁТ м. Груз для прыціскання, выдаўлівання чаго-небудзь. Коб капуста не ўсплывала, у бочку кладуць гнёт. Сярэднія Печы. Гнётом вучаўліваюць сыроводку з сыру. Падварак. ГНІЛАЯ ГРАДА ж. Назва ўрочышча. На Гнілой Градзе е волока. Маркоўскае.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 157 ▶