ГНІЛІЦА і ГНІЛКА ж. Груша-дзічка (плод). Поўны кошэль гніліц назбірала. Падварак. Му гнілкі сушым. Астражанка.
ГНОЯНКА ж. Шампіньён. Гноянкі мало хто бере. Падварак.
ГОЖ м. Вожык. Разам з лісцем згроб гожа ў просцілку. Лохніца.
ГОЖЫ прым. Прыгожы. Такі добрэнны еты хлопчак, відок у его гожы. Лохніца.
ГОЖЫК м. Вожык. Вурэжэ хто з гожыка ўсё, а кожу прыв'язвае на мусу целяці, коб корову не ссало. Ліпляны. Неўжо янот жырнейшы за того гожыка? Там жа. Мо гожыка надзець на мусу корові, коб еты вупосток ее не ссаў. Данілевічы.
ГОЙНЫ прым. Фарсісты, горды. О, цеперэка вон гойны стаў, бо за брыгадзіра обралі. Падварак.
ГОЙНЯ ж. Чарада ваўкоў, сабак. Мой ходзяін некалі на Воўчай Горэ гойню воўкоў бачыў. Тонеж.
ГОЙСАЦЬ незак., экспр. Прыгаць. Не гойсай ты! Седзі ціхо! Буда-Лельчыцкая.
ГОЙТНІК м. Матэрыял для вырабу кашалей. Трэбо гойтніку большэ, коб кошэль зробіць. Лельчыцы.
ГОЛКА ж. Іголка. Нарвом ліста дубового да ніжэм его голкой. Ліпляны. Натрэш цело рыжованнем – тыждзень голкі коляць. Маркоўскае. Коб не раскатываўса постаў, шчэпляць его голкою да й лежыць вон у шафі. Тонеж.
ГОЛЛЕВАСТЫ і ГОЛЫСТЫ прым. Галіністы. Голлевасты ў нас дуб стоіць, ему мо пяцьсот годоў. Данілевічы. Голысто дзерэво на строіцельство не ідзе. Маркоўскае.
ГОЛОБОСКА прысл. Басанож. Ну й гульцяй вуросце: одзеў чобоці на голобоску й пойшоў. Данілевічы.
ГОЛОЕ н. Страва з канапель і мукі. Нашы бабу беруць коноплі, муку – усе ето перэмешваюць і вараць голое. Мілашавічы.
ГОЛОП м. Спосаб ходу, бегу коня. Конь пойшоў у голоп. Маркоўскае. Назва танца. Голоп скакалі ў чэтырэ пары. Ліпляны.
ГОЛОПЕЦКІ прым. Пазбаўлены пер'я (пра птушак). Голопецкіе ороб'е з кубла не вулазяць. Тонеж.
ГОЛОПЕЦКЭ н. Маладая істота (дзіця, птушанятка). Налью воды ў болею, да й нехай полошчацца етые голопецкі. От ужэ голопецкэ побегло. Тонеж.
ГОЛОСА мн. Клавіятура з левага боку ў гармоніку. Міходзеў сын шчэ толькі на голосах грае. Данілевічы.
ГОЛОЎНЯ ж. Хвароба злакавых раслін. Галоўня бувае ў жыці, пшэніцы, просо. Падварак.
ГОЛОШЧОК м. Галалёдзіца. Як засцігне еты голошчок у дорозі, то порцянкамі пуобматваем ногі да й додому ідом – не так коўзко. Тонеж. На дворэ голошчок – хоч боком коціса. Астражанка.
78 👁