Старонка 29
◀ / 157 ▶
ГОЛУБЯТ-ТУРОК м. Птушка, вяхір. Голубят-турок цуркае, несе дзве яйцэ. Лозенік плеце кубло рэдзенькое, як голубят-турок. Данілевічы. ГОЛЫ прым. 1. Голы, непрыкрыты. Не села на голу землю, а на мотычыну – і заболела. Тонеж. У рыбака голые бока, але обед паньскі, а охотнік спіць на подушкі, а есць посную юшку. Ліпляны. 2. Сапраўдны. Ото насоліла боршч – голая рапа. Сярэднія Печы. ГОНЕЦ м. Памочнік паляўнічага. Хведор з гонцом ходзіць на облаву. Падварак. ГОНКА ж. Аб'ём барды на адзін кацёл. Задзелала горэлку только на одну гонку. Буда-Лельчыцкая. ГОННЫ ВОЛОК м. Прылада для лоўлі рыбы. У гонные волокі рыбу гоняць. Стаўляць гонные волокі зімой і летом. Маркоўскае. ҐОНТОЎЕ н. Матэрыял для вырабу драні. Дранку дзеруць з ґонтоўя. Данілевічы. ГОНУШКА ж. Прыстасаванне для сплаву лесу. Гонушкі робляцца з длінных балок. Лельчыцы. ГОНЫ мн. Загон, вузкі і длінны ўчастак зямлі. За дзень скопала гоны кортоплі. Буда-Лельчыцкая. ГОНЬКА ж. Памянш. да «гойня». На початку зімы собакі гонькамі ходзяць. Маркоўскае. Не йдзі, донька, нікуды: по селе гонька бегае. Чырвонабярэжжа. ГОНЯЧ м., сплаўн. Бервяно ў плыце для вымярэння глыбіні ракі. Гоняч пуказвае, дзе мілко ў рэке. Лельчыцы. ГОРБЫЛЬ м. Аполак. З горбылёў хоцеў баню зробіць. Падварак. ГОРОБЕЙ і ОРОБЕЙ м. 1. Верабей. Сыпні курам просо, так прылецяць гороб'і – і ўсё з'едуць. Лохніца. От гороб'е просо п'юць, летаюць пу-над ім шапкою. Тонеж. 2. Агульная назва невялікіх птушачак розных відаў. Весной кагуць, шо ўжэ гороб'е прылецелі: шпакі, чубацікі. Мілашавічы. Коноплянікі, сніткі, дрозды, шпакі, берэсцянкі, ластаўкі – ето ўсе ороб'е. Маркоўскае. ГОРОБЕЙКОЎ ШЧАВЕР і ОРОБЕЙКОЎ ШЧАВЕР м. Палявы шчавель з высокім сцяблом. По лузі росце горобейкоў шчавер. Не новіне оробейкоў шчавер шырокі. З оробейкового шчаўру боршч варым. Тонеж. ГОРОДОК м. Жаваранак. Шкоды городок не робіць. Вон такі чубаценькі, по лету спевае хорошо, вісоко ўгору летае. Ліпляны. ГОРОДЧЫК м. Кветнік. У городчыку сеюць цветы. Падварак. ГОРОШАНІШЧЭ н. Гарохавішча. Так наеліса коровы на горошанішчы, што аж бокі ім ўздуло. Ліпляны. ҐОРУНА і ҐОРЫНЬ ж. Мулінэ. Хоцела ўкупіць ґоруны, да не знаю – дзе. Новае Палессе. Купіла п'яць пучэчкоў ґорыні. Салагубаў. Росходовала ґоруны ўжэ цэлую кукулу. Астражанка. ҐОРУНКІ мн. Карункі. Я сама плела ґорункі. Тонеж. Да ўціральніка прышывалі ґорункі. Падварак.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 157 ▶