Старонка 30
◀ / 157 ▶
ГОРЧ'ЯК м. Драсён. Горч'як не есць худоба. Ето зелье таке: прынесі ў хату да кінь его – усе блохі поўцекаюць, подохнуць. Ліпляны. ГОРШЧАЙ м. Ганчар. У Ліплянох е горшчаі. Маркоўскае. ГОРШЧЭНІК м. Ганчар. По сёлох возілі горшчэнікі свое місы, гладышкі, мокотрыкі. Вусаў. ГОРЭЛІК м. Бульбіна, спаленая збоку. У чавунчыку зосталіса только горэлікі. З'ела горэліка й гурка – можно на роботу іці. Тонеж. ГОРЭЦЬ незак. 1. Гарэць. Чуем што-то рове – горыць хата. Едкіе чамарыцы, штук тры ўлезе за пазуху – і не вытрымаеш: горыць усе цело. Тонеж. 2. Цвісці /пра гуркі/. На городзі гораць ужэ гуркі. Падварак. ГОСТРО і ГОСТРЭ прысл. Востра. Здзелае гостро кліна да й зобівае. Тонеж. Прыболотуха гострэ росце. Там жа. ГОСТРЫ прым. Востры. Гострым боком вубіваюць костру. Маркоўскае. Клубніка /гатунак яблык/ росце наглая і ўродзі гострая зверху. Ліпляны. На тобе, сынку, гострую сокерку, Да зрубай ты, сынку, у полі тополінку. З нар. песні. Там жа. ГОСТРЫЦЬ незак. Вастрыць. Такі ўжэ напорлівы мой сын, што ты его не перопрэш: колка ему на голове гостры, а вон кажэ свое. Тонеж. ГОСТРЭНЬКІ прым. Памянш. да «гостры». У прыболотухі шапочка стоўбновата, гострэнька. Маркоўскае. ГРАБАРНЯ ж. Будынак, у якім апрацоўваюць скуры. Зара ў грабарню оўчыны не возяць. Маркоўскае. ГРАБНІК м. Грабняк. Тут такі буў дубнік да грабнік, а сегоні ето ўсе разобілі. Ліпляны. ГРАНКА ж. Радок акучанай бульбы. Пуставіць трэбо дзевок, шчоб копала кажная гранку. Лельчыцы. На свае очы бачыла, як з тэй вуліцы прама гранкою поўз вуж. Тонеж. ГРАПНІК м. Бізун. Грапнік – ето ў тры сталькі заплетаны рамень. Колісь мене поляк біў грапніком. Тонеж. ГРАЦЬ незак. 1. Іграць. Гітара грае – я веселюс, дурак покідае – я не журус. Данілевічы. 2. Гуляць, забаўляцца, круціцца, вярцецца. Навек дзеці збіраюцца і граюць у цур. Ліпляны. Як пройдзе рыба з овершка, кругом грае й грае, а ў вузкае месца не пупадзе. Там жа. Ваш Міша на ўроках только грае, а робіць нічога не хочэ. Падварак. У быстрой рэке волна грае, там Моруся потанае, ее матухна ўгледае. З нар. песні. Тонеж. ГРОМОБОЙ м. Дрэва, пашкоджанае громам. Громобоі на дрова бером. Тонеж. ГРОШОЎКА ж. Шаршатка. Грыша, дзе грошоўка? Просцілку трэбо зашыць. Тонеж. Му грошоўкай грыбу ніжэм. Тонеж. ГРУД м. Сухое ўзвышанае месца сярод балота. По грудох косіць можно. Мілашавічы. Рэшотнікі по грудох, по порослях ростуць. По груду коло воды жыве слука. Данілевічы. Колі олеха прокідаецца по груду, урадліва земля.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 157 ▶