Ліпляны. У Воўчым скрозь груды велікіе. Астражанка.
ГРУДОВЫ прым. Звязаны з сухім высокім месцам. У Перэрові грудова трава. Болотнэ сено не так гніе, як грудово. Тонеж.
ГРУДОК і ГРУДОЧЭК м. Памянш. да «груд». На грудку одзёнка робляць. Падварак. П'яць копіц накосіў з грудка того. Дуброва. Дзе остроў, там грудок з лесом, а кругом болото. Тонеж. Бувае грудочэк вушэ – грудочэк ніжэ, а покосы одзінаковые. Ліпляны.
ГРУЗКІ прым. Топкі, багністы. У нас сільно болота грузкіе. Чэмернае.
ГРУЗКО прысл. Топка, багніста. А як дзе да й грузко, то чэрот поросце, як хата наша. Ліпляны. Коб не було грузко, прывезлі б сено трахтором. Тонеж.
ГРУШКА ж. Пакаёвая кветка. Грушка дробненькім цветочком красненькім цвіце. Ліпляны. Мо не зав'яла б грушка, коб ее перэсадзілі ў другі вазон. Падварак.
ГРЫБ /1/ м. Грыб. Шчэ ніводного грыба нема, а коўпакі ўжэ ростуць. Маркоўскае. 2. Баравік. Грыб росце, дзе порослевые места. Стары грыб зверху чорны, а з-пуд нізу жоўты. Маркоўскае. Набрала сегоні одных губ'як, а грыбоў нема. Тонеж.
ГРЫБ /2/ м. Грып. А я летась належала на грыба. Думала, што соўсім умру. Ліпляны.
ГРЫБОК м. Яечня накшталт перапечкі. На гулянку грыбкі пеклі. Вусаў.
ГРЫВА ж. Абкосак. Добры косар грывы не остаўляе. Данілевічы.
ГРЫВЕНЬ м. Старая манета коштам у 10 кепеек. Колісь грыўні булі. Маркоўскае.
ГРЭБЕЛЬКІ мн. Прылада для збірання падрэзаных сцяблоў пры касьбе. Згрэбае косар грэбелькамі траву, шчоб скосочэк буў. Грэчку косілі з грэбелькамі. Тонеж.
ГРЭБЁНКА ж. Лапатачка для збірання ягад. Два кошэля ягод жонка насмучэ, нацягае грэбёнкой, як трахтором. Тонеж. У грэбёнцы зуб'я роўненькіе. Лельчыцы.
ГРЭБКІ мн. Прылада для збірання падрэзаных сцяблоў пры касьбе. Булі й грэбкі дзерэўяные: у стоўпіка наведуць дзірочкі, заб'юць у іх зубкі да й косяць. Ліпляны.
ГРЭЦНЫ і ГРЭЧАНЫ прым. Грэцкі. Добра сечка грэцна, просяна, оўсяна, а жытня не така. Тонеж. З грэчаных крупоў кашу варылі. Ліпляны.
ГРЭЧЭЧКА ж. Пакаёвая кветка. У вазоны грэчэчку садзімо. Ліпляны.
ГУБ'ЯКІ і ГУБЯКІ мн. Ядомыя грыбы, апрача баравікоў. Набрала сегоні одных губ'як, а грыбоў нема. Тонеж. Як мокрое лето, усе губ'які е. Маркоўскае. У лесі губяк – хоч гат гаці. Лохніца.
ГУДУН м. Перакладзіна ў жураўлі. Соўсім згніў гудун, а новы зробіць врэм'я нема. Падварак.
ГУЖВА ж. Скручаныя бярозавыя ці лазовыя галінкі для звязвання, прымацавання чаго-небудзь. Коб зробіць гужву, скручваюць дзве голіны з лозы
80 👁