ўместо. Лельчыцы.
ГУЖВІНА ж. 1. Скручаныя бярозавыя ці лазовыя галінкі для звязвання, прымацавання чаго-небудзь. Буда-Лельчыцкая. 2. Арэлі. Люблю на гужвіні гутацца. Астражанка.
ГУЗ м. 1. Камель дрэва, травяністых раслін. Гузу клодом на перэдок, а верха – на крывулю. Тонеж. Колісь у гліну мочалі гузы снопоў, коб воны не зліпаліса. Ліпляны. 2. Задняя частка лодкі. Мілашавічы. 3. экспр. Модная прычоска. Стога або ґуза зробіць друга дзеўка на голове, аж гідко гледзець. Падварак.
ГУЗЫР м. Камель дрэва, травяністых раслін. Пуроўняй гузырэ ў снопох. Падварак.
ГУЗЬКА ж. Шпунт у жаку. Вурві ґузьку да рыбу з сеткі озьмі. Ліпляны.
ГУК м. Кветканоснае сцябло цыбулі. Ой, жонкі, пуйшла моя ўся цыбулька ў гукі. Тонеж.
ГУКАЦЦА незак. Пакрывацца. Моя свінья гукалас, шчо не дай бог. Тонеж. Мо корова шчэ й не гукалас? Буда-Лельчыцкая.
ҐУЛЯ ж. 1. Жаўлак, шышка. Ну й нагнаў ты ґулю на лобу. Буда-Лельчыцкая. 2. перан., экспр. Модная прычоска. Зробіла ґулю на голове, споніцу коротку і хваліцца. Падварак.
ГУПАНЬКІ мн., экспр. Танцы. На ґупанькі хоіла, а коровам бокі пуўцягла. Букча.
ГУРА ж. 1. Куча, гурба. Усе дрова несеце ў ту ґуру. Данілевічы. От ґуры снегу намело. Маркоўскае.
ГУРБАН м. Горка, насып. За тым гурбаном короў пасціла. Маркоўскае.
ГУСОЧКА ж. Травяністая расліна. Колісь бородоўку ґусочкой церлі і говорылі: «Ідзі бородоўка трэцім разом». Лельчыцы.
ГУСТЫ РОГ м. Урочышча. У Густым Розі граб, дуб е. Маркоўскае.
ГУТАЛКА ж. Арэлі. На гуталкі дзеці гутаюцца. Падварак.
Д
ДА злучн. Ды. Ужэ пожылы вон чэловек буў, да некі несамавіты: ходзіць по суніцах, гукае пеўня, а жонкі за бокі беруцца. Тонеж. От уплюнуўса дождзік несудобны, ідзе да ідзе. Там жа.
ДАК часц. Дык. Которы рыболові дак ездзяць по рэке і лоўляць рыбу. Падварак. Урачы сыну не помогаюць, дак вон стаў мураўнік параць да піць. Тонеж.
ДАЛЕКО прысл. Далёка. На лугох цыркуны плыгаюць далеко-далеко. Тонеж.
ДАНІЛЕГІ мн. Вёска Данілевічы. У Данілегі зара не доедзеш: дорогу водою размуло. Маркоўскае.
ДАРОВАННЕ н. Падарункі. Ей одного даровання хопіць на цэлы год. Падварак.
84 👁