ДАРОНЫ прым. Падарункавы. Дароному коню ў зубі не гледзяць. Падварак.
ДАЎНІ прым. Пажылы, у гадах /пра чалавека/. Мой сын троху даўні, але не жанаты. Тонеж.
ДАЎНЯШНІ прым. Даўні, стары. Там даўняшні дуб шчэ стоіць. Данілевічы. Одзычыла ей даўняшні хлеб. Буда-Лельчыцкая.
ДВАЦЦАТКА ж. Дошка таўшчынёю 20 см. З боку дзерэва пілім ополок, а посерэдзіне – дваццаткі, сорокоўкі, трыццаткі. Маркоўскае.
ДВОЕНЯТКО н. 1. Блізнюк. Така ўжэ Хрэсця пусценька була, а двоеняток родзіла і вужыла. Вунь жэ двоенятко бегае по селу, а другі мо седзіць у хаці. Тонеж. 2. Двайны гурок, спарыш. Му кажэм на два зростаные гурочкі – двоенятко. Ліпляны.
ДВОЙНІК м. Двайны гурок, спарыш. Нешто двойнікоў у мене богато ў гурочкох. Ліпляны.
ДВОЯН м. Адзінка вымярэння даўжыні /два сажні/. Тонеж.
ДЗЕВ'ЯСІЛО н. Травяністая расліна, дзівасіл. По садох дзев'ясіло росце, жоўтым цветом цвіце. Ліпляны.
ДЗЕВ'ЯЦЬСІЛ м. Травяністая расліна, дзівасіл. Дзев'яцьсіл цвіце, як сонечнік. Покідаюць дзев'яцьсіл у водку і кажуць – вельмо добрэ. Тонеж.
ДЗЕГЦЯР м. 1. Смалакур. Маркоўскае. 2. Чалавек, які прадае дзёгаць. Бувае едзіць по селу дзегцяр і крычыць: «Беры дзёгоць!» Маркоўскае.
ДЗЕГЦЯРКА ж. Пасудзіна для захавання дзёгцю. Коло одрыны дзегцярка стоіць. Маркоўскае.
ДЗЕД м. Рыбак, які прыціскае крыгу ў часе лоўлі рыбы. Коб лоўкі буў дзед, то му не ўпусцілі б ету шчуку. Ліпляны.
ДЗЕДЫ мн. Традыцыйны абрад, дзяды. На дзеды вараць сыту, однэ – перэд Піліпоўкой, другэ – перэд постом і трэце – перэд Тройцай. Тонеж.
ДЗЕНЬ м. 1. Дзень. На два дне мой хлопец з Армее прыезжаў. Тонеж. 2. Аднойчы. Перошарыў мой зяць одного дня усе тые чэмоданы. Ліпляны. 3. Абыдзень. Зоехаў того дня додому. Падварак. 4. Рано. Еты раз му чуць на дзень вугналі товар ў поле. Тонеж.
ДЗЕРЖАЛНА ж. Вудзільна. Ніяк дзержалну собе не пудберу: нема погібастой орэшэны. Маркоўскае.
ДЗЕРКАЧ м. Птушка, драч. Дзеркач бежыць по лозе – не догоніш. Маркоўскае.
ДЗЕРНО н. Дзёран. Дзерно рэжэм, бувало, для закрэпленья грэблі. Маркоўскае.
ДЗЕРУГА ж. Саматканая матэрыя з тоўстых нітак. Дзеругі – пустэ полотно: основа тонка, а вуток з клоч'я. Тонеж. Колі пуйдзе замуж дзеўка ды нема дзеругі, ето ўжэ не дзеўка. Лельчыцы.
ДЗЕРУН м. Бульбяны блін, дранік. На драчку дралі кортоплю да й дзеруны пеклі. Ліпляны.
80 👁