ДЗЕРЭВЕНКА і ДЗЕРЭЎЯНКА ж. Травяністая расліна, святаяннік. Багато було дзерэвенкі по полёх, нізох. Тонеж.
ДЗЕРЭВІНА ж. Дрэва. Вуверне бура дзерэвіну, і там пудколоднік кубло собе робіць. Данілевічы. На дзерэвіне бозок росце. Ліпляны. Поганюка злезла на дзерэвіну да шыпіць. Падварак.
ДЗЕРЭВІНКА ж. Галінка дрэва. Зрэжэ хто дзерэвінку олешыны, попарыць ее й дудку скруціць. Ліпляны.
ДЗЕРЭВО н. Дрэва. Лебедкою цягнуць вулей на дзерэво. Тонеж. Туман упаў на дзерэво, кусты – не відно короў, як пасом. Там жа. Бервяно. Проміж шуламі кідаюць дзерэво. Тонеж. Стрэмка. Застрэміла дзерэво ў пучку. Тонеж. Лазовыя палкі. Дзерэво обгінаюць коло сподняго жорвана, коб мука не распуляласа. Тонеж.
ДЗЕРЭВЯНЫ, ДЗЕРЭЎЛЯНЫ і ДЗЕРЭЎЯНЫ прым. Драўляны. Тые разы дзерэўяны опечкі робілі, а сегоні кірпічные. Тонеж. У ночвах дзерэўяных колісь муліса. Там жа. Дышаль дзерэвяны робляць. Падварак. От мадзведзей одрэ такіе дзерэўяные робілі. Данілевічы.
ДЗЕТОВОДУХА ж. Курыца, якая беражліва ахоўвае куранятак. Ужэ кура заквохкала – дзетоводуха наша. Ліпляны.
ДЗЕЎКА ж., нейтр. Дзяўчына. Дзеўкі пуд головы клалі кусочкі куцы. Тонеж. Я навек дзеўкам своім расказваю, як товар гоняла ў Воронежу. Там жа. Як ідзе дзеўка замуж, то завівало на голову завівала. Ліпляны. Коб жа й дзеўка була, а то – гаплюк. Падварак.
ДЗЕЎЧУР м., экспр. Юнак, які сябруе з дзяўчатамі. Дзеўчур вон, а не хлопчак. Данілевічы.
ДЗЕЎЧУРКА м., экспр. Юнак, які сябруе з дзяўчатамі. От ужэ дзеўчурка: з дзеўкамі водзіцца. Буда-Лельчыцкая.
ДЗЕЦІНА ж. /у песнях/. Дзіця. Уехаў мой мілы далеко, а я зосталаса сама, Колі б я сама, то нічога, а то шчэ й дзеціна мала. З нар. песні. Ліпляны. Не рэж, не рэж, мой міленькі, Етою годзіну, Покуль я пудгодую Малую дзеціну. З нар. песні. Тонеж.
ДЗЕЦІНСТВО н. Хвароба. На его напало дзецінство, і мучаецца цэлы век. Ліпляны.
ДЗЕШКОЎ РОГ м. Урочышча. У Дзешковым Розі грыбу набрала. Буда-Лельчыцкая.
ДЗІВОВАЦЦА незак. Здзіўляцца. Усе дзівоваліса: як вон вулез з рэкі. Тонеж. Зловіў еты чэловек вужа, голову отрубіў, а серэдзінку зварыў, вупіў отвар і вулечыўса, - усе дзівоваліса. Там жа.
ДЗІРОВАТЫ прым. Дзіравы. У сенях дзверы дзіроватые, і вецер просвішчае церэз тые дзіркі. Тонеж.
ДЗЮБАЙКА ж. Кончык носа. Дзюбайка носа чэшэцца – нехта ўмрэ. Тонеж.
ДЗЯДНО і ДЗЯННО ж. Дзядзіна. Моя дзядно добрэнная: як сойдомса,
76 👁