наговорыцца не могом. Чэмернае. Её дзядно добрача була. Сярэднія Печы. Жонка мацерына брата маецца мне дзядно. Ліпляны.
ДЗЯЖКА ж. Выразаная вузкая палоска з ліпавай ці лазовай кары. Дзяжкі краелі полосочкамі з лозы да плелі постолы. Ліпляны.
ДЗЯТЛЕНІЦА ж. Месца, дзе корміцца дзяцел. Дзяцел уклодзе ў дзятленіцу шышку і доўбе. Данілевічы.
ДЗЯЦЕЛЬНІК м. Травяністая расліна, дзяцеліна. На грудкох дзяцельнік росце. Лельчыцы.
ДНІШЧЭ н. Дошка ў прасніцы для сядзення. Ліпляны.
ДОБІРАЦЬ незак. Падбіраць, выбіраць. На хату добіраюць роўнае дзерэво. Тонеж.
ДОБРАЧ прым. Добры. Ее дзядно добрача була. Сярэднія Печы. Вон сільно добрач. Ліпляны.
ДОБРОСЛІВЫ прым. Добры. Мой ходзяін такі доброслівы буў. Тонеж.
ДОБРЭННЫ прым. Добры, вялікі. Добрэнны воз прыв'ёз сена. Падварак. Моя дзядна добрэнная: як сойдомса, наговорыцца не могом. Чэмернае. Яка добрэнна в'яліца: воз дроў будзе. Тонеж.
ДОГАДКА ж. Здагадка. Догадка не хужэ розуму. Падварак.
ДОЛ м. 1. Зямля, ніз. Чуточку стане спець коляндра, і я ее беру, бо вона обсыпаецца до долу. Ліпляны. Як нема на долу росы, будзе негода. Тонеж. 2. Падлога. Тацянко, вумуй дол, а то мне не будзе колі. Лохніца.
ДОЛАДНО прысл. Добра, прыгожа. Хрысця доладно пудпевала ў гурці жанок. Тонеж.
ДОЛАДНЫ прым. Добры, прыгожы. Жонкі прывезлі ў лаўку крам вельмо доладны. Лельчыцы. Як мейсцо доладно, то бобоўнік росце. Ліпляны. І сам вон не поганы, але доладна ж его жонка. Падварак. Пеўнікі цвітуць, як сірэнь, у городзі, над вуліцэю воны ростуць, а лісцейко доладное ў іх. Ліпляны.
ДОЛЕТНІ прым. Пажылы, стары. Пожаніліс позна: вон буў долетні хлопец, а вона долетня дзеўка. Падварак. Дзеўка стане долетня: ніхто замуж не берэ. Буда-Лельчыцкая.
ДОЛОЎКА ж. Падлога. На долоўку земляну не сядзеш: як сеў – заболеў. Тонеж. Долоўка новая, а дзіркі готовые. Падварак.
ДОМОК м. Домік. Домок пуд чысты вугол робіцца, і ў крышы ў ім – залом, і коробка пудшыта. Тонеж. Міходзій пуставіў собе домка ў Ленчыцох. Падварак. На дзве хаці канею домок перэсекаецца. Сярэднія Печы.
ДОНЬКА, ДОНЬ і ДОНЯ ж. Дочка, дзяўчына, маладая жанчына. Звары, донька, бацьку булён на вечэру. Падварак. Мо, донька, купіла б у мене кортоплю? Буда-Лельчыцкая. Чого ў цебе, моя донь, росплецена коса? Чого ў цебе, моя донь, заплаканы глаза? З нар. песні. Ліпляны.
ДОСВЕТНА ЗОРКА ж. Венера. Е дзве зоркі: одна вечэрня, а друга досветна. Усе зоркі пуховаюцца, а воны свецяць. Тонеж.
ДОСОЧКА ж. Плоскі напільнік. Дай мне досочку. Данілевічы.
88 👁