Старонка 36
◀ / 157 ▶
ДОЎГАСЦІК м. Прадаўгаватая груша. Доўгасцікі смачные, як пулежаць. Тонеж. ДОЎЖ ж. Адтуліна ў вулеі для выбірання мёду. Ліпляны. ДОХ м. /у праклёнах, пагражальных выразах/. Здыхата, чорт. А дох его знае! Данілевічы. Якога доха пляўкаеш! Доха на его нема, брыкаецца! Тонеж. ДОХОЛЕРЫ прысл. Многа. Мулін на конаве дохолеры. Тонеж. ДОШЧАТКА ж. 1. Дошчачкі для накрыцця будынкаў. Дошчатку рэжуць, вона мэтру мае дліны. Дошчаткою крыюць хаты. Тонеж. 2. Лучына для тынкоўкі хаты. Налепваюць гліну на колкі ці на дошчатку і тынкуюць хату. Тонеж. ДРАБА ж. 1. Калёсы з драбінай. Дасі рубля перэд войною – прывезе хлопчак тобе драбу дроў. Тонеж. 2. Драбіна. Драбу кладзе на воз. Тонеж. ДРАБІНА ж. 1. Прыстаўная лесвіца ў возе. У оплены ўдоўбваюцца ручкі дзерэўяны, а драбіны легаюць на етые ручкі. Маркоўскае. 2. Лесвіца. Злезь на горышчэ по драбіне да гледзі, коб вона не ўпала. Астражанка. ДРАНКА ж. 1. Дошчачкі без пазоў для накрыцця будынкаў. Ґонта шпаруецца, а дранку роўняюць стругам. Дошчатка однэ на однэ накладаецца. Тонеж. 2. Лучына для тынкоўкі сцен. Пушло дранкі на мою хату чэтырэ тысячы. Тонеж. ДРАНКА ж. Кашэль з шырокіх драўляных палос. Прышоў раз к нам вусокі чэловек, роўны з вільчыком, з дранкою ў руках. Бувае кошэль у тры-чэтыры дранкі. Прыв'ез мой Грыша сегоні грыбоў дранку. Тонеж. ДРАНЬ ж., зборн. Дошчачкі для накрыцця будынкаў. З хвоі робляць дрань. Данілевічы. Колісь соломой крылі хаты, а цепер дранею, ґонтою. З дранею вільчыка не робляць. Тонеж. ДРАПАЧЫ мн. Культыватар. За трахтором драпачы разрываюць землю. Маркоўскае. ДРАПУЧЫ прым. Схільны драпацца. Мо только воўк драпучы звер? Сярэднія Печы. ДРАЦЯНІК м. Электрык. Прыедуць драцянікі і свет построяць у хатох. Дзяржынск. ДРАЧКА ж. 1. Цеслярская прылада-двухрожка. Драчка пуказвае, што вубіраць трэбо ў дзерэве. Данілевічы. 2. Паз у бервяне. Сокерою вубіраюць драчку і тогды дзерэво ложаць у шпар. Мілашавічы. 3. Прылада для выраўнівання саломы пры пакрыцці хаты пад шчотку. Куля расцеле і драчкою пудбівае гузурэ. Ліпляны. ДРАЧКА ж. Ваўначоска. З войны дралі воўну на андаракі ў драчкох. Ліпляны. ДРАЧ м. 1. Прылада для вырабу драніцы. Драч дзерэ дранку. Тонеж. ДРАЧ м. Бульбяны блін, дранік. Пеком драчы на сковородзі. Падварак. ДРАЧОНІК м. Памянш. да «драч /2/». Мо б ты, цётко, напекла драчонікоў? Даўно му іх не елі. Заберажніца.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 157 ▶