Старонка 37
◀ / 157 ▶
ДРОВА мн. Дровы. Трошкі дрова осядуць у печы, тогда стаўляць сковороду з кортопляй і вускаркамі. Тонеж. Горэць дрова, горэць сыры, бо золью водою, Лежыць мілы, лежыць любы з горкою бедою. З нар. песні. Там жа. ДРОВІЦА ж. Карова першым целем. У дровіцы рэдко молочко. Тонеж. ДРОЎКА ж. Карова першым целем. На зіму дроўка будзе, а корову продам. Ліпляны. ДРУГІ лічэбн. Другі. Одзін ейны сын шохвером у Мозырэ, а другі – колхозніком. Тонеж. ДРУЖКА ж. Шаферка. У молодой на весельі – дружкі, а ў молодого – маршалкі. Тонеж. ДРЫГА ж. Страва, студзіна. З свінячых ног дрыгу вараць. Падварак. ДРЫН м., экспр. Кій. Мало по тобе дрын ходзіў. Тонеж. От як озьму дрын, то ты мене послухаеш. Лохніца. ДРЫСТУН м. Чорны дрозд. Дрыстун робіць кубло, як мокотрык, несе вон п'яць-чэтыры яйцэ. Данілевічы. ДРЭМАЦЬ незак. Драмаць. Бегае ноч ее хлопчак пуд вокнамі, а на ўроках, кагуць, седзіць і дрэмае. Падварак. ДРЭНЧЭВЫ прым. Дрэнны. У дрэнчэвого чэловека ніколі праўды не путай. Тонеж. ДУБ'Е н., зборн. Дубняк. А етые грыбу по дуб'ю ростуць. Тонеж. Берэць топоры гострэнькіе, да рубайце дуб'е, берэз'е, да шукайце ўдовіну дочку. З нар. песні. Ліпляны. ДУБІНА ж., зборн. Дубняк. Дзе ты набрала грыбоў? – По дубіне ходзіла. Лельчыцы. ДУБІЦЬ незак., экспр. Ісці, несці што-небудзь з цяжкасцю. Умерла жонка ў курэне, кінулі ее ўсе і побеглі ўцекаць. Я за ее – на плечы і дублю. Тонеж. Гороб'е колос оторве да й дубіць. Там жа. ДУБНІК м., зборн. Дубняк. Тут такі дубнік да грабнік буў, а сегоні ето ўсе разобілі. Ліпляны. ДУБОВІК м. Брыгадзір сплаўной брыгады. Колі гоняць лес мулем, дубовік загадвае, дзе трэбо пуставіць бон. Ліпляны. ДУБОЎКІ мн. Лапці. От, чэловечэ, як ты мне надоеў своімі постоламі: дубоўкі да лазоўкі, а лутоўкі ніколі за тобою не бачыла. Ліпляны. ДУБРОВА ж. 1. Дуброва. Поехаў мілы по дрова, загорэласа дуброва, а міла тушыла, рэшотом воду носіла. З нар. песні. Тонеж. 2. Трава з дубровы. Дуброва – така травіцка доладна. Прынесу ў одрыну, седжу коло ее – такі пах. Дуброва хоч і дождзем пропадзе, сеодно хорошо воніць. Ліпляны. ДУБРОЎНЫ прым. Звязаны з дубровай. На дуброўнай земле ўдобней травіцка росце. Падварак. ДУБЧЫК м. 1. Пруцік. На дубчык заніжэ грыбка да й кажэ – рожончык. Тонеж. 2. Гаплік. Пры моей пам'яці вурэзалі дубчыкі і зашпільвалі світкі. Тонеж.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 157 ▶