ДУГА ж. 1. Дуга. На дузе прыв'язвалі колоконы. Ліпляны. 2. Прылада для збірання падрэзаных касою сцяблоў. На косу надзяецца такі круг, обшываецца полотном. Ето ў нас дуга звецца. Лельчыцы. Дуга ў дзірку ўстрэмляецца, а там коса пробіваецца палца на два. Падварак.
ДУЖЫ прым. Здаровы. Як дужы чэловек, усягo хочэцца. Сярэднія Печы. Дужые бацькі дзецем помогаюць. Ліпляны.
ДУЖЫК м. 1. Аладка з мёрзлай бульбы. З войны збіралі кортоплю на полі і пеклі дужыкі. Тонеж. 2. Мёрзлая бульба. По Туроўшчыні ходзімо і збіраемо етые дужыкі. Тонеж.
ДУПАШКА ж. Невялікае дупло ў дрэве. У дупашку або ў порожні вулей улезуць шэршне і жывуць там. Тонеж. Седзіць еты крутоголовік і круціць головою, водзіцца вон у дупашкох. Ліпляны.
ДУПЛЕНАТЫ прым. Дуплаваты. Богато ў мене дупленатой брушкі ў етом году було. Падварак.
ДУРНЫ прым. 1. Дурны. Вон жэ не глухэ, а дурнэ. Мілашавічы. 2. Непрыгодны для ежы (пра грыб). Не разберэш здаля, дзе лісіцка, а дзе – дурны грыб. Дзяржынск.
ДУХ м. 1. Цяпло, цеплыня. От нагрэў хату: трохі дух е ўгорэ, а ўнізе холодно. Юшкою закрываем комін, шчоб дух буў. Мілашавічы. Храпу з качаноў ссекае і зостаўляе ў легкі дух. Тонеж. 2. Пах, водар. Цімофееўка хоч дождзем пропадзе, сеодно хорошо пахне, там усякіе духі е. Астражанка.
ДУЧАЙКА ж. Бляшаны жалабок у жорнах. З-пуд жорван сыплецца мука дучайкою. Ліпляны.
ДУША ж. 1. Душа. Дай душэ волю – сам пуйдзеш у неволю. Засну на кулацэ – ліжбо мілы по душэ. Тонеж. 2. З радасцю, шчыра. Коб у мене булі зернета, я от душы дала б вам. Лельчыцы.
ДУША ж. Адтуліна ў жаку, праз якую праходзіць рыба ў сетку. Мілашавічы.
ДУШНІК м. Жардзіна ў цэнтры капца. Мо ў цебе яко дзерэво е на душнік? Кортоплю трэбо було б прыкрыць. Данілевічы.
ДЫЛЯ ж. 1. Дошка таўшчынёю 12-14 см. На пілораме рэжуць дылі, коб задзелаць каню. Ліпляны. 2. Бакавыя вушакі ў вокнах. Вушакі боковые – у дзверох, а ў окнах – дылі. Тонеж.
ДЫМАР м. Прыстасаванне для падглядвання пчол. Без дымара пчолкі мед не дадуць. Ліпляны.
ДЭКО н. Ніжняя або верхняя дошчачка ў корпусе скрыпкі. Верхне дэко робляць з сосны, а ніжне з клена, да шчэ з чочоткою. Ліпляны.
Е
Е дзеясл. Ёсць. Людзі е: сам раз укусіць і другому дасць. Тонеж. А ў нас у городзі только колюкі е. Ліпляны.
81 👁