А АЙСЦЕР і ГАЙСЦЕР м. Чорны бусел. Кубло робіць собе гайсцер на дубі. Маркоўскае. Айсцер вуводзіць двох бусленят. Канапелька. Колісь булі гайсцеры, а зара нема. Ліпляны. АЙСЯ! выкл. Вокліч на свіней /побач з «ацю!»/. Во поба, поба: не гуляецца свіньям. Айся куды! Така пропасць гончая! Тонеж. АКРАЗ часц. Якраз. Акраз зосталося два тыжні до запусок. Буда - Лельчыцкая. Молоко з коробкі /грыб/ цечэ, акраз як з коровы. Маркоўскае. АЛЁС м. Забалочаны альховы лес. У алесі росце олеха. Лельчыцы. АНІГАДКІ прым. Добры. Анігадкіе заводскіе авечкі. Ліпляны. АСЦЕМЦЫ мн. Адросткі пер'яў у птушак пасля лінькі. Асцемцы ўжэ ростуць: ліняюць гусі. Вусаў. Б БАБКА ж. 1. Частка ў возе, якая накладваецца на падушкі. Шворнем проймаецца подушэчка й бабка. Маркоўскае. 2. Спецыяльны брус, падушка на падсанках, карах для перавозкі доўгіх бярвенняў. Бабкі робляць шырэй за полозья ў пудсанках. Тонеж. 3. Прылада для вырабу дуг /вупраж/, палазоў. Колісь полозья гнулі на той бабкі. Маркоўскае. БАБКА ж. Матыль, страказа. Е беленькіе бабкі. По весне іх богато на поплові. Тонеж. Бабкі нагленные такіе, коло рэкі воны летаюць. Маркоўскае. БАБКА ж. Падбярозавік. На мокрэйшых местох бабкі ростуць. Як постарэе, вона чэрнее, цемнее. Маркоўскае. Зарэ ў лесі одные бабкі. Новае Палессе. БАБКА ж. Невялікая касцістая рыба з калючымі плаўнікамі. Наловаў одных бабок - і хваліцца. Падварак. БАБКІ мн. Кісліца. Як нема шчаўру, бабок нарвом да варым боршч. Данілевічы. БАЛАБУШКА ж. Спецыяльная палачка /калатушка/, якой іграюць на бубне. У нас Хведор лоўко вубівае балабушкай на барабані. Ліпляны. БАЛАНДА ж. 1. Страва з бульбы і проса. Наварыла баланды, а дзеці есці не хочуць. Буда-Лельчыцкая. 2. Перан., экспр. Нікчэмны чалавек. Падварак. БАЛБУШКА, БУЛЬБАШКА і БУЛБАШКА ж. Бурбалка. Як ідзе дождзь, схватваюцца такіе балбушкі. Лельчыцы. Булбашкі схапваюцца - будзе іці дождзь. Тонеж. Як есека бульбашкі на водзе, будзе велькі дождзь. Астражанка. БАЛБУШЭЧКА ж. Памянш. да слова «балбушка». Капне дождзь - і балбушэчка ўсхапваецца. Тонеж. БАЛЕТКА ж. Сандаля. Не мона набрацца етым дзецям балеток: то загубяць, то парвуць, а грошы заплаці за іх. Дзяржынск. БАЛКА ж. Падстольнік, кароткае тоўстае бервяно. Зарэ ў балцы пазы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁