КУЦУ-КУЦУ! выкл. Вокліч на свіней. Тонеж.
КУЦЬ-КУЦЬ! выкл. Вокліч на свіней. Тонеж.
КУЦЬЯ ж. Куцця. Перэд Рождвом бувае куцья. На ету куцью говораць: «Мороз, мороз! Ходзі куцье есці, а по летку не йдзі, туманом зыйдзі, бо ратае вочы пугамі пувубіваюць. Ліпляны. Кралі дзеўкі куцью і гадалі. Тонеж.
КУЧАРЭ мн. Кучары. Нашы дзеўкі кучарэ як пунаводзяць на голове – гідко гледзець. Му самі некалі часцеко ето робілі: кідалі коўтуннік у кучарэ. Лельчыцы.
КУЧКА /1/ ж. Бабка. Вецер легчэ кучкі проймае. Падварак. У кучкі становілі по 10-15 снопуў. Маркоўскае. Жнуць жыто, у кучкі снопу стаўляць, штоб воны посохлі, а посохнуць, зберуць у копу – і на воз да ў ток. Ліпляны. Як ухопіла хвіля кучкі да як поперла іх по полю! Тонеж.
КУЧКА /2/ ж. Падпечак. Куры загонялі ў кучку, як холодно було. Данілевічы. Дзень седзіць кот у кучцы. Мо здох? Тонеж. Колісь у кучцы булі куры, а зара ў хлеве, на седалі. Ліпляны.
КУШНЕР м. Чалавек, які апрацоўвае скуры. Тые разы ў кажной дзерэўні буў кушнер, а зара оўчыны возім у Ленчычы. Буда-Лельчыцкая.
КУШЫН м. Збан. Кушын глінны, з ручкою. Салагубаў.
КУШЫНЧЫК м. Памянш. да «кушын». Молоко льем у кушынчык, сахор сыплем. Ліпляны.
КУШЫНКА ж. Збан. Нарву пустоцвету кушынку – і росол у мене на цэлы тыждзень. Ліпляны.
КЯГІНЯ і КЛЯГІНЯ ж. 1. Маладая на вяселлі. Молоды – князь, а молодая – княгіня. Тонеж. Свою дочку нарадзіла, як клягіню, а сама латуна носіць. Ліпляны. 2. Прыгожая статная дзяўчына. От ужэ вуросла ў цебе дзеўка – настояшча кягіня. Тонеж.
Л
ЛАДУНКА ж. Складка. Прэсоваць ладункі – одно горэ. Тонеж.
ЛАМАЙ м., экспр. Сыры, няўдалы хлеб. Одзыч смашны хлеб, а возмеш ламая. Заберажніца.
ЛАПОЦЕНЬ м. Свердзел. Лапотнем проверчвае дзірку ў колодцы. Тонеж.
ЛАСІЦА ж. Ласка. Ласіца худобу як перэбежыць, то вона не ўстане. Данілевічы. Пуд белку ласіца пудходзіць. Ліпляны.
ЛАТА ж. Прылада для лоўлі рыбы, крыга. Му з Васілём наловалі латой поўны кошэль рыбу. Калінаўка.
ЛАТУН м. 1. Лапік у вопраццы, адзенні. У латунах жупаніна, а целевізора купіў. Тонеж. 2. экспр. Старое залатанае адзенне. Скінь хоч етого латуна: гледзець гідко. Дзе ты только етого латуна найшоў? Астражанка. Свою дочку нарадзіла, як клягіню, а сама латуна носіць. Ліпляны.
ЛАЎКА ж. Магазін. Жонкі, прывезлі ў лаўку крам, вельмо доладны. Лельчыцы. У залезной лаўцы булі корчыкі. Тонеж.
82 👁