Данілевічы.
КУПОВАНЫ дзеепрым. Куплены. З купованага краму ліфікі шыемо. Ліпляны. Купованые дрожджы, муку сыплем у кортоплю да горэлку гонім. Тонеж.
КУРА ж. Курыца. Ходзіць кура і дзёўб-дзёўб себе – будзе дождзь. Пусцілі му куру, а качаняткі не йдуць пуд её. Тонеж. От, дзеці, знесла кура велікое яйцэ – два жоўткі. Ліпляны.
КУРАК м. Гемафрадыт. Усе качаняткі як качаняткі, а еты дык курак некі. Канапелька.
КУРАК м. Вушка ў лапцях. Ідзе чэловек у постолох, зачэпіцца курак за курак – да бразь у гразь. Лельчыцы.
КУРАЧЫ ДОЖДЗЬ м. Дробны дождж. От ужэ занегодзіласа: курачы дождзь ідзе й ідзе цэлы тыждзень. Так і мліць еты курачы дождзь з дня ў дзень. Тонеж.
КУРДУПЕЛЬ м., экспр. Маленькі чалавек, дзіця. Курдупель – маленько дзіцятко, не росце воно. Тонеж.
КУРОВО н. 1. Курава. Падварак. 2. Пыл. Шоб курова з плоскуней не було, вубіваем іх. Тонеж. От вумела хату, только курова наробіла. Чырвонабярэжжа.
КУРОПАТА ж. Курапатка. По суху полю куропата бувае. Ліпляны. Колісь у нас богато було куропаты. Маркоўскае.
КУРЫ мн. Сузор'е, Мядзведзіца. Е така купа зор на небі. Му іх зовом Куры. По етох зорох можно знаць, куды іці. Тонеж.
КУРЭНЬ м. Будка з галінак, зямлянка, навес. У лесі курэне робілі, як немец буў. Маркоўскае. У ту оробінну ноч пузолівало курэне, дажэ пуд бок вода пудошла. Тонеж. После войны землянку, курэне, зробіла да й жыла. Мілашавічы.
КУТОК м. 1. Куток. У кутку, напроціў ока, у мене зуб боліць, і вурваць его не можно. Данілевічы. 2. Качарэжнік. Пустаў вілкі ў куток. Ліпляны. У кутку хапчык стоіць. Тонеж.
КУХВА ж. Вялікая бочка. У кухву насыпалі дваццаць мерок жыта і ставілі ее ў одрыні. Данілевічы.
КУХВАЙКА ж. Фуфайка. Не смешы людзей: скінь кухвайку да напні паліто. Прыбалавічы.
КУХЛІК м. 1. Кубачак. Воду кухліком п'ём. Новае Палессе. 2. Ізалятар на тэлефонным слупе. Дзеці пуразбівалі на стоўбах усе кухлікі. Данілевічы.
КУХМАР м. Крухмал. З кухмару млінцэ пеком. Падварак. З кухмару локшу робляць да вараць з молоком. Тонеж.
КУЦЕНЬКІ прым. Куртаты. Некі вон куценькі, а до роботы зоедлівы. Тонеж.
КУЦЕНЬКО прысл. Куртата. Брушка росце шыроко і куценько. Тонеж.
КУЦІКІ-КУЦІКІ! выкл. Вокліч на свіней. Тонеж.
84 👁