Тонеж. Кубое робім на капусту. Ліпляны.
КУВАЛДА ж. 1. Кавадла. Данілевічы. 2. Кавальскі молат. На тоўстэ залезо кувадло бером. Падварак.
КУВАЦЬ незак. Кукуваць. На зарані зяўзюля куе. Вона куе только до П'етра. Ліпляны.
КУЗЕНЬКА ж. Пасудзіна для ягад, зробленая са свежай асінавай ці бярозавай кары. З берэсціны робляць кузеньку. Данілевічы.
КУКЛА ж. Маток нітак. Расходовала зелёное ґоруны ўжэ цэлую куклу. Астражанка.
КУЛАГА ж. Страва з мукі і соладу. От колі б була мука, то наварыла б кулагі і так бу наелас у охвоту. Заберажніца.
КУЛЕШ м. Каша, суп з прасяных круп. Кулеш варымо з пшэна. Тонеж. Му змуем пшэно ў горшку да кулеш з его варым. Ліпляны. У госцях каша, а дома кулеш – дома лепш. Маркоўскае.
КУЛЁБА ж., экспр. Зацірка. Зварыла кулёбу, а дзеці есці не хочуць. Сярэднія Печы.
КУЛІДКА ж. Булка хлеба. По п'яць-шэсць кулідок пеклі на цэлы тыждзень. Падварак.
КУЛІК м. 1. Памянш. да «куль» у першым значэнні. Кулікамі крыюць крышу. Падварак. Еты год добрэ просо ўродзіло ў мене: кулікоў дваццаць було. Астражанка.
КУЛЬ м. 1. Куль, сноп жытняй саломы, ільну, проса. На вушкох у мене шчэ зарэ е куле. Тонеж. 2. Корпус у стаўных прыладах для лоўлі рыбы. З овершка рыба пупадае ў куль. Ліпляны.
КУЛЬБОЧКА ж. Падсядзёлак. Набедрыкоў можэ не буць, а без кульбочкі не пуедзеш. Як хто бедны буў, то кульбочку ўскіне на спіну да едзе без набедрыкоў. Тонеж.
КУЛЬКА ж. Ручка на кассі. Косар косу дзержыць за кульку да й косіць. Падварак.
КУМПАНІЯ ж. Натоўп. Вунь жонкі ў кумпаніі стояць да болосураць. Тонеж.
КУНАЦЬ незак. Ныраць. Вон куне ў воду, цягае рыбу і подае людзем, которы на сухом стояць. Ліпляны.
КУПА ж. Кучка, сузор'е. Е така купа зор на небі. По етых зорох можна знаць, куды іці. Тонеж.
КУПАЙЛО н. Купалле. На Купайло соўнейко купаецца. Тонеж. Хлопцы на Купайло назбіраюць постолоў, вувесяць на жэрдку і збіваюць, а дзеўкі песні спеваюць. Ліпляны.
КУПАЛЯ ж. Лужына, у якой купаецца жывёла. Дзве купалі ў нас такіе е, што дзікіе свіны коляюцца. Сярэднія Печы.
КУПЕЛЬКА ж. Памянш. да «купаля». Мілашавічы.
КУПКА ж. Ніша ў печы з боку загнетка. У купку жар згрэбваем.
85 👁