КРЫВОТА ж. Зайздрасць. Не дае крывота людзям жыцья. Падварак.
КРЫВУЛЯ ж. 1. Прылада для лоўлі рыбы, крыга. Тамака глыбко – з крывулей не пройдзеш. Падварак. 2. Спецыяльныя калёсы для перавозкі бярвенняў, задняя іх частка. На крывулю зложыў доўге дзерэво да пов'ёз. Тонеж. Гузу клодом на перэдок, а верха – на крывулю. Там жа. 3. Паварот вуліцы, дарогі, ракі. Там, на крывулі, лаўка е. Тонеж.
КРЫВ'ЯНКА ж. Каўбаса з крыві і грэцкіх круп. Мне сегоні суседка прынесла крыв'янок. Заберажніца.
КРЫЖНЯ КАЧКА ж. Крыжанка. Як зоб'еш крыжню качку, е шо ўзяць: вона наглая. Данілевічы. Малые качкі – чыркі, а велікіе – крыжнія. Маркоўскае.
КРЫЖОЎНІК м. Агрэст. Мо пучкоў тры прыв'ёз крыжоўніку з Мозырэ. Ліпляны.
КРЫЛО н. 1. Крыло. Бусько сітку прынёс пуд крылом. Тонеж. 2. Бакавая частка жака, брадніка. Кошы е без крыльеў. Мілашавічы. На однэ крыло ў жаку – палка, на другэ – палка, і ззадзі – палка. Ліпляны.
КРЫШАН м. Скрылік бульбіны. Крышаны рэж трохі танчэйшыя, а то доўга будуць варыцца. Астражанка.
КРЭЖ м. Унутраная амярцвелая частка дрэва. З крэжэм дзерэво на дрова ідзе. Данілевічы.
КРЭЖЭВАТЫ прым. Амярцвелы, засохлы знутры. Крэжэватое дзерэво для строіцельства не пудходзіць. От сонца большые слое у его, а от севера – маленькіе. Данілевічы.
КРЭКАЦЬ незак. Гагатаць. Гусь крэкае. Данілевічы.
КРЭПАК м. Яйка з моцнай шкарлупінаю. На селе мужчыны, бувало, коштуюць яйцэ й говораць: «От у мене крэпак: побіў носка – перэверні пухой». Тонеж. Дзе вон такого крэпака ўзяў? Б'ем і ніяк не поб'ем его. Ліпляны.
КРЭПІЦЬ незак. Цыраваць. Мо сама закрэплю плацья? Ты ж крэпіць шчэ не ўмееш. Астражанка.
КРЭСІВО і КРЭСЬВО н. Красала. Колісь дзеды добывалі огонь крэсівом. Ліпляны. У каліце носілі старые людзі крэмень і крэсьво. Мілашавічы.
КРЭСЛО н. Матня ў штанах. Здзелаў цесна крэсло – ходзіць не могу. Ліпляны.
КУБАШКА ж. Ямка ў печы з боку загнетка. Куды ты попел вуграбла? – У кубашку. Там, дзе шэйка, кубашку робляць. Тонеж.
КУБАШЭЧКА ж. 1. Памянш. да «кубашка». Тонеж. 2. Ніша ў сцяне печы, пячурка. Я ў кубашэчку положыла руков'іцы. Тонеж.
КУБЕЛЬЦЭ н. Памянш. да «кубло». Сегоні ороб'ячэ кубельцэ трапіла ў лесі. Тонеж.
КУБЛО і КУБЛО н. 1. Гняздо. Я була раба: кубла ластовок вубірала. Тонеж. Цэлае кубло кура нанесла яічэк. Чэмернае. 2. Кучна. Опенькі на пеньку ростуць кублом. Маркоўскае.
КУБОЕ н. Ямка для расады. На весне засажваем помідоры ў кубое.
92 👁