Старонка 64
◀ / 157 ▶
круглецом робілі, як одрыну. Тонеж. КРУГЛІСТЫ прым. Круглаваты. Рэдзька веліка, кругліста росце. Тонеж. КРУГЛОЕ н. Назва возера. За етым кадоўбом е озеро Круглое. Маркоўскае. КРУГЛЯК м. 1. Адрэзаная частка дрэва. Еты кругляк пуцэм рубаць трэбо. Ліпляны. Як хто кадоўба робіць, то зрэжа кругляка і ўсё шчэ й вугублуе. Тонеж. 2. Травяністая расліна, сіт. По нізох кругляк росце. Е сено осока, поплаў і кругляк. Тонеж. КРУЗ прыназ. Цераз. Коб круз окно не віскочыла, мо соўсім забіў бу вон ее. Падварак. Ой, загіну, дзеўчынёнка, загіну. Подай мне круз окно жупаніну. З нар. песні. Тонеж. КРУК м. 1. Крук. Падварак. 2. Вілы з двума загнутьмі рагамі. Крук на два рогі е, ім легко й добрэ сцёгаць навоз. Падварак. КРУПЯНКА ж. Каўбаса з крыві і мукі ці круп. От ужэ крупянка ўдаласа: дзеці едуць і хваляць. Падварак. КРУТОГОЛОВІК м. Памянш. да «крутоголоў». Седзіць еты крутоголовік і круціць головою, водзіцца вон у дупашкох. Ліпляны. КРУТОГОЛОЎ м. Птушка. Як не возмеш крутоголова, голова пуворачваецца, і шыпіць вон, як гадзюка. Вуводок у его большой. Данілевічы. КРУТУХА ж. Вір. У крутусі воду круціць. Маркоўскае. КРУХА ж. Крушына. З клюкву мед беруць пчолкі, з крухі. Тонеж. КРУЦІЦЬ незак. 1. Круціць. Седзіць еты крутоголовік і круціць головою, водзіцца вон у дупашкох. Ліпляны. 2. Віць. Тые часы з ліпіны круцілі пута. Ліпляны. 3. Малоць на жорнах. У жорванох хлеб круцілі. Тонеж. 4. Начыняць кішкі мясом. Бером тэй мекіш да коўбасы круцім. Маркоўскае. КРУЧА ж. Глыбокае месца ў рацэ, вір. Одзін шохвер улез у ету кручу і ўцягло его туды. Коб вон на ціхой водзе купаўса, а не на кручэ, то не ўтапіўса б. Ліпляны. Дзе здзелалоса глыбко, там і круча. Тонеж. КРУЧАНЫ дзеепрым. 1. Увязаны. На етой дзелянцы будзе які хоч кручаны воз. Тонеж. 2. перан. Шалёны. Некі кручаны твой хлопчак. Падварак. КРУЧОК м. 1. Памянш. да «крук». Дарую колыску й кручка, шчоб було дзев'яць сыноў, а дзесята дочка. Тонеж. 2. Лука, паварот ракі. За етым кручком будом рыбу ловаць. Ліпляны. КРУЧ'Е н. Прылада для лоўлі рыбы, перамёт. На ноч стаўляць круч'е. Мілашавічы. КРЫВАВАЦЬ незак. Зайздросціць, зліцца. Хто око завідное мае, той і крывуе. Падварак. КРЫВАЎНІК м. Касач. Росце крываўнік по нізох, по волокох. Тонеж. КРЫВОВАЦЬ незак. Зайздросціць. Навек вона только й крывуе, а сама робіць по ходзяйству не хочэ. Тонеж. КРЫВОСЛІВЫ прым. Зайздросны. Крывослівы чэловек побачыць, што ў цебе е, і вельмо крывуе. Тонеж.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 157 ▶