КРАЙКА ж. Пояс. Крайкамі жонкі пудперазваліса, а мужчыны – паясамі. Тонеж.
КРАМ м. 1. (у песнях). Магазін. Служылі з братом у одном полку, любілі з братом паненку одну, куплялі ўбранье ў одном краму. З нар. песні. Тонеж. 2. Крамная матэрыя. От соўнейка, крам облезае. Кобат з краму шыюць і абшываюць лентамі. Тонеж. У лаўку, жонкі, навезлі ўсякого краму. Астражанка.
КРАМАР м. (у песнях). Гандляр. А Марусечку ж замуж отдалі ды за крамара, ды за купчыка. З нар. песні. Тонеж.
КРАМАРЫК, КРАМАРЫЧОК м. Памянш. да «крамар». Ой, крамарычок огонь кладзе, да Марусечка ж да дрова несе. З нар. песні. Тонеж.
КРАМЕНЬ м. Крэмень. Покі не заіскрыцца крамень, дзед его крэсіць. Прыкладзе губку к крамене, схапваюцца іскры – і губка загараецца. Ліпляны.
КРАМКАЧ м. Крумкач. Дзе хто торбу з салом повесіць, то крамкач вуцегне. Крамкач не летае ў поўрэ. Ліпляны. Дзе остроў, там грудок з лесом, а кругом болото. Крамкач одзін мо тыжні два жыў на етом острові. Тонеж.
КРАМНІЦА ж. Магазін. Колісь у крамніцох горэлку продавалі гарцамі, квартамі. Ліпляны.
КРАМНЫ прым. Магазінны. Помула настольніцу і хочу почэпляць крамные мохрэ. Ліпляны. Кума з собою берэ м'ятлік з крамного полотна. Тонеж.
КРАСНАЯ СУБОТА ж. Апошні дзень перад Вялікднём. У красну суботу беляць хаты, пекуць яйцэ. Тонеж.
КРАСНЮК м. Падасінавік. Молодзенькі грыб звуць краснюк, а як постоіць – соўяк. По нізох, по мучкох ростуць краснюкі, воны такіе цюнкіе. Маркоўскае. Грыб самы старшы, а ў козляках е разлічье: краснюкі, лісіцкі, бабкі. Сярэднія Печы.
КРОП м. Кіпецень. Як будзеш порацца, пустаў у печ чавун з водою, коб кроп закіпеў. Буда-Лельчыцкая. Кідае ў жлукто шмацье да лье кроп. Тонеж.
КРОПІЎКА ж. Травяністая расліна. Дзев'яць тыжняў пупіла кропіўку да пуздоровела. Тонеж.
КРОПІЎНІК м. 1. Дзіця незамужняй маці. У нас кагуць, шчо хлопчак без бацько – ето кропіўнік, у кропіве найшоўса. Мілашавічы. 2. Кураня, выведзенае курыцай таемна. Сколовалас моя кура і вувела п'яць кропіўнікоў. Мілашавічы.
КРОСНА мн. 1. Самаробны ткацкі станок. Маці ўжэ пуставіла кросна, будзе ткаць дзеругі. Тонеж. 2. Ніткі, з якіх ткуць палатно. Кросна параць да ўжэ навіваюць на тые вороціла. Тонеж. Ганно, поможы мне навіваць кросна. Астражанка.
КРОСНІК м. Хроснік. Ето ж Яшы сын – ее кроснік. Лельчыцы.
КРУГ м. Нізкае балоцістае месца. Проміж грудоў бувае круг. У крузі вораць нельзя. Ліпляны. У ельі волосень росце, у крузі. Тонеж.
КРУГЛЕЦ м. Неабчэсанае круглае бервяно. Навозіў круглецоў мой сусед, хату будзе робіць. Тонеж.
КРУГЛЕЦОМ прысл. З неабчэсаных круглых бярвенняў. Колісь хаты
77 👁