з гуркамі й молоко. Вусаў. Кортопля рэдкая, трэбо ее помясіць на коўмакі. Астражанка.
КОЎПАК м. Башлык. Коўпак отварачвалі і одзевалі на голову. Данілевічы. 2. Грыб, смаржок, страчок. Шчэ ніводного грыба нема, а коўпакі ўжэ е. Маркоўскае. Коло сосновых пенькоў коўпакі ростуць. Данілевічы. От сырого коўпака чэловек не можэ померці. Тонеж. 3. Перан. Очэпіла коўпака на голову і ходзіць така кантэтна. Падварак.
КОЎТНУЦЬ зак. Глытнуць. Есцека квас? Коўтнуць хочэцца – перэсохло ў році. Лельчыцы. Мо квасу коўтнулі б троху? Ну чого ты так шчоўкаеш? Коўтні воды. Падварак.
КОЎТУН м. 1. Каўтун. З коўтуноў дзве дзеўкі ў нас скрывело. Косы сплеліса лямцэм. Тонеж. 2. перан. Модная прычоска. А то сегоні бувае, што дзеўка етого коўтуна носіць. Сярэднія Печы.
КОЎТУННІК м., зборн. Калючыя галоўкі, суквецце дзядоўніку. Му ў кучарэ кідалі еты коўтуннік. Як запусцім его кому ў косы, не вурве. Лельчыцы.
КОЎШ м. Выдзеўбаная з дрэва пасудзіна. Коўш з дзерэва вудоўбвалі на соль. Коўшэм муку бралі і зерно чэрпалі. Ліпляны. З ручкой дзерэўяной бувае коўш. Данілевічы.
КОХЛІК м. Коклюш. Стане жонка даваць парацое молоко да сціхне еты кохлік. Маркоўскае.
КОЦІНА ЛАПКА ж. Травяністая расліна. Коціна лапка от печэня, сушаць ее ў цемноце і параць з медам. Лельчыцы.
КОШ м. Венцер. На водосцёках рыболові гат зробляць і стаўляюць кошэ. Ліпляны. Кош в'яжэцца з лозового пруцья, дубцоў. Маркоўскае. Некалі возеро було, кошэ клалі, а сегоні воно заплыло, і только панькі зосталіса. Чэмернае.
КОШАРА /1/ ж. Адгароджанае месца для кароў. Я сама дзесят лет гоняла товар на кошары. Мілашавічы. Хведар прыходзіў на кошару к мужчынам. Тонеж. Корова ета ўжэ крутнуласа. Мо на кошару пубегла? Ліпляны.
КОШАРА /2/ ж. Прылада для лоўлі рыбы, сак. З пруцья, тонкіх дубчыкоў кошара в'яжыцца хмелем або лазою. Коб кошара не шчаўвалас, не сплюскалас, бручэ ў ей робляць. Мілашавічы.
КОШЫК м. Памянш. да «кош». На два бокі гацім водосцёк і остаўляем пространство для кошыка, шчоб сярэдзінная часць затопала. Мілашавічы.
КОШЫЦА ж. Прылада для лоўлі рыбы, невялікі сак. Уюны лоўляць кошыцэю, а рыбу кошэм. З лозового дубцэ кошыцу й кошэ плетом. Данілевічы.
КОШЭЛІК м. 1. Памянш. да «кошэль». Вубіраю два кошэлікі гуркоў і кідаю ў бочку. Ліпляны. 2. Першы вянок у зрубе. Ліпляны.
КРАВОК м. Палоска з лазовай ці ліпавай кары. Як собака наскочыць на краўка ў постолох, полеціш потырч. Колі нема што обуць, ходзяін кравок накроіць і постолы поплеце. Тонеж.
КРАЙ прыназ. 1. Узбоч, узбок, каля. А перэгорода була край дзерэўні. Ліпляны. 2. Далёка. Лось бежыць край свету. Мілашавічы.
80 👁