курэй з'едае, нехай его коршак з'есць. Маркоўскае. Хапае коршак усё падрад: кур, гороб'е. Мілашавічы.
КОСА /1/ ж. Птушка, рабіннік. Коса дзелае ў пеньку кубло. Данілевічы.
КОСА /2/ ж. Заплеценыя валасы. Дзеўкі косы заплетаюць. Ліпляны. Ці не прыдзе родна маці косу з рос заплетаці? З нар. песні. Тонеж.
КОСАР м. Касец. Добры косар грывы не остаўляе. Данілевічы. У болоці от дождзю косарэ курэня стаўляць. Тонеж. Косарэ косяць, а вецер повівае, Зелёна трава на косу налегае. З нар. песні. Там жа.
КОСІЛЬНО на Кассё. Лучком укруговую обгінаем косільно. Лельчыцы.
КОСІНА ж. Валасіна. Так век прожыла, што косіна з головы не спала. Лельчыцы.
КОСНІК м. Стужачка. Дзеўкі заплетаюць коснікі ў косах. Сярэднія Печы. А друга жонка прышые етые коснікі до спонніцы. Буда-Лельчыцкая.
КОСТРУБАТЫ прым. Ускудлачаны. Чому ты така кострубата ходзіш? Лельчыцы. Ой, Зойка, яка ты кострубата! Падварак.
КОСЦЕРЭВА ж. Травяністая расліна. Косцерэва – само худшэ зелье, ей вельмо заростае поле кожан год. Маркоўскае. Косцерэва важко вурываецца. Тонеж.
КОСЦЕРЭЎКА ж. Памянш. да «косцерэва». На парыніне росце косцерэўка і разное зеллейко: свіропа, мокрэц, горчак, дросён, лебеда, ляскалька. Тонеж.
КОСЦЁРЧЫК м. Клетка дроў. Порэжу полено дроў да складу ў косцёрчык. Тонеж. У косцёрчыку рубанцы сохнуць добрэ. Ліпляны.
КОСЫ мн. Валасы. У Хведора косы на голове пувілазілі. Коб рослі косы, трэбо мазаць здором. Падварак. У мене аж косы на голове пудняліс. На дурной голове могуць разумные косы посівець. Тонеж.
КОСЬЯНКА ж. Шаферка. Косьянкі молодым посцель у коморы сцелюць. Падварак.
КОТОК м. Гульня з яйкамі на велікодныя дні. Тые разы коток такі зробляць і яічко пускаюць. Бувае, столько яічэк накоціцца, што другі чэловек наберэ іх до чортовой мацеры. Ліпляны.
КОЎБІК м. Страўнік. Натопчаць у коўбік м'яса да вешаюць. Падварак. На горышчы повесіла коўбік. Буда-Лельчыцкая. Трэбо добрэ прыправіць м'ясо, коб коўбік буў смашны. Салагубаў.
КОЎДРА ж. Шарсцяная саматканая посцілка. Одным шэрсцяным коўдру ткала. Ліпляны. У мене коўдра шэсцьдзесят год як вуткала. Маркоўскае.
КОЎЗЕЛЬ м. Галалёдзіца. Коўзель такі, што не можно з хаты вуйці. Ждом, коб нападаў снег. Тонеж.
КОЎМА ж. Бульбяная каша. З гуркамі, капустою коўму емо. Сярэднія Печы.
КОЎМАКІ і КОЎМЯКІ мн. Бульбяная каша. На коўмакі помесім кортоплікі і салом зажарым. Лельчыцы. А ў нас на вечэру сегоні только коўмякі
79 👁