Старонка 58
◀ / 157 ▶
КОЛОВОРОТ м. Свердзел. Коловорот на болту. Данілевічы. КОЛОДКА ж. 1. Калодка. На колодкі обухом білі губу. Данілевічы. 2. Драўляны корпус рубанка. У мене колодка е, а жэлязкі нема, – дай мне свою. Данілевічы. 3. Круглая частка кола ў калёсах, якая аблягае вось. Спіцы ўдоўбваюцца ў колодку і ў обод. Тонеж. У колодку ўтулка залезная ўстаўляецца. Орэхоўку ўзбіваюць, шчоб колодка не расколвалас. Маркоўскае. КОЛОДНЫ прым. Калодкавы. Колодные вулье по хвоях стаўляць. Тонеж. КОЛОДОЧ м. Нож з драўлянай ручкай. Пудай мне колодоча. Заброддзе. КОЛОКОН м. Званок. На дузе прыв'язвалі колоконы. Ліпляны. КОЛОМАЖКА ж. Выязныя санкі, вазок. Коломажкой ездзілі зімой, а по лету – возіком. На выезного коня робілі коломажку. Тонеж. КОЛОЦІЦЬ незак. 1. Малаціць. Раз ов'ёс колоцілі, так і околоток будзе. Падварак. 2. Збіць смятану на масла. Оттапляем сметану, а потомака колоцім у бойцы. Ліпляны. КОЛЮГА ж. Лужына. Ее ж чэловек вуп'е пляшку горэлкі, зоп'е водою з колюгі – і пошоў. Тонеж. На колюгох, поба, капелюшы схопваюцца. Падварак. Упаў малы ў колюгу і обколяўса ўвесь. Лельчыцы. КОЛЮЖА ж. Лужына. Така ўжэ ета дорога: колюжа на колюжы. Глушкавічы. КОЛЮКІ мн. 1. Калючкі. Можно богато соплякоў наловаць, а есць у его нема чого: одные колюкі. Буда-Лельчыцкая. 2. Чартапалох, урочнік. За колюкі не возмесса, трэбо брэзентовые руковіцы, а так не вурвеш; сільно плохое зелье. З колюкамі сена не потопчэш на босу ногу. Ліпляны. КОЛЯДНІК м. Чалавек, які калядуе. Цэркоўные коляднікі собіралі пірогі, сала. Шо на цэркву отдаюць, шо пропіваюць. Етые коляднікі водну песню пелі ў кажнэй хаце. Тонеж. КОЛЯЦЦА незак. Забруджвацца, купацца ў бруднай вадзе, пэцкацца. Дзве купалі ў нас такіе е, што дзікіе свіны коляюцца. Сярэднія Печы. КОЛЯЦЬ незак. 1. Брудзіць, пэцкаць. Коляеш ты Людку – мамка госцінца не прыв'езе. 2. Ганіць. Маркоўскае. КОМАКІ і КОЎМАКІ мн. Тоўчаная бульба. Комакі зажарваем салом. Ліпляны. Еш, донька, комакі, а то простынуць. Чырвонабярэжжа. Кортопля рэдкая, трэбо ее помесіць на коўмакі. Астражанка. КОМЛЯ ж. Сплеценая з лазы стаўная прылада для лоўлі рыбы. У комлю заганяюць рыбу. Ліпляны. КОНІК /1/ м. Страказа. По летку конікі летаюць пу-над водою. Ліпляны. Тут навек конікоў богато. Астражанка. КОНІК /2/ м. Конік. По земле плыгаюць конікі. Ліпляны. У конікоў ногі длінные. Маркоўскае. КОНІК /3/ м. Піражок з дранай бульбы, начынены крупамі. Мілашавічы. КОНОПЕЛЬКА /1/ ж. Хатняя кветка. Конопелька цвіце красным цветочком.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

возіком^на, вупе, дуз^прыв'язваш, дузупрывязваш, егоі, зопе, купаліл, овёс, прывезе, собі^алі, тоўчаная^бульба, тр^бо, якая^аблягае, ўд^бваюцца, ўіколюгу
75 👁
◀ / 157 ▶