козлы. Тонеж. 3. Раздвоены стаяк. На козлах помешчаецца лежак боком. Маркоўскае.
КОЗЛЫ /2/ мн. Прадаўгаваты скрутак лык, перавязаны пасярэдзіне. Звязваем шчэ луцья ў козлы. Тонеж.
КОЗЛЯК м. 1. Масляк. Козляк важкі, цюпкі, а моховік легчэйшы. Ліпляны. 2. Агульная назва для ядомага грыба, апрача баравіка. У лесі цеперэка грыбоў нема, а одные только козлякі: лісіцкі, краснюкі, бабкі. Сярэднія Печы. Старая, ходзем по козлякі да намарынуем на зіму. Лохніца.
КОЗЛЯЧНІК м. Страва з грыбамі. Зімою козлячнік варым. Ліпляны.
КОЗНІК /1/ м. Травяністая расліна. У войну шыпакі на козніку збірала, тоўкла да корміла дзеток. Маркоўскае. Пушла ў лужу да накосіла етого козніку. Тонеж.
КОЗНІК /2/ м. Газоўка. Шчэ й зарэ кознікі е ў сцёбкох. Тонеж.
КОЗНІЧОК м. Памянш. да «кознік /2/». Бувало, кознічкі такіе станоўляць да свецяць у хатох. Тонеж.
КОЗОВАЦЬ незак. Хадзіць з «казою» на каляды. Козоваць му ходзілі ў хаты, а коледоваць пуд окна. Данілевічы.
КОКОТ м. Кіпцюр. У совы е кокты. Мене раз сова біла – богато було коктоў у голове. Ліпляны.
КОЛАТУША ж. Зацірка. Маці, навары колатушы. Буда-Лельчыцкая. Мукі перэтром, перэтром, сыплем у чавунчык з окропом – і колатуша готова. Тонеж.
КОЛАЧОЎКА ж. Невялікая вяроўка. Міхась, нав'яжы сена ў колачоўку. Буда-Лельчыцкая.
КОЛБА ж. Ручка ў валіку, на які накручваецца вяроўка, калі выцягваюць ваду са студні. Круцім колбу, і на валік намотваецца цэп. Маркоўскае.
КОЛЕІН м. Каляіна. Мой воз погано едзе: у колеін не пупадае задняе колёсо. Данілевічы.
КОЛЕСНІК м. Воз сена, саломы (25-30 пудоў). Пукладзе чэловек на колёса колесніка сена да рублем прыцісне, а ўжэ на сані – воз. Тонеж. Там, на том одэнку сена мало: мо колеснік будэ. Новае Палессе.
КОЛІНЧЭ прысл. Калі-небудзь. Колінчэ то трэбо перэдраць ето пер'е. Дзяржынск.
КОЛІСЬ і КОЛІСЯ прысл. Калісьці, раней. На вечоркі колісь богато збіралоса людзей, а цепер зойдзеш – п'яць дзевок і одзін хлопчак. Сярэднія Печы. Колісь людзі бедно жылі. Астражанка. Коліся млін буў на Рудні. Тонеж.
КОЛІШНІ прым. Ранейшы, былы. У колішняе врэм'е іначэй говорылі. Сярэднія Печы. Ето ж колішняя песня. Тонеж. Колішніе дзеўкі бояліс поговору. Там жа.
КОЛКІ мн. Урочышча. Пуйду ў Колкі сено косіць. Лельчыцы.
КОЛО прыназ. Каля. Коб ходзіў чапко коло коня, вон не буў бу такі пусценькі. Тонеж. Навэрно, хат коло восемдзесяці е на селе. Сярэднія Печы.
КОЛОВЕР м. Журавель. Прыв'ёз дуба на коловер. Данілевічы.
86 👁