старые – кобаты. З краму шыюць кобаты. Тонеж.
КОБАЧКА ж. Пячурка з боку загнетка. Узімку жар угрэбаем у кобачку, коб цепло було. Тонеж.
КОБУШЭЧКА ж. Памянш. да «кобачка». Піголікі стаўляць у кобушэчкох. Озьмі набірок у кобушэчцы. Ліпляны.
КОВАЛЁВА НІВА ж. Урочышча. Ковалёву Ніву обрабатываем. Данілевічы.
КОВЕНІШЧЭ н. Дзяржанне ў качарзе. Неко несудобно ковенішчэ вусек мой стары. Падварак.
КОВЕНЬКА ж. Качарэжка. Негожы чэловек з ковенькою ходзіць. Тонеж. Подайце, дзеткі, мне ковеньку, у кутку вона стоіць. Чырвонабярэжжа.
КОВЕНЯ ж. Качарга. Жар вугрэбаю з печы ковенею. Тонеж. Помуй ковеню, бо ўжэ вона вельмі гразна. Чырвонабярэжжа. Нема дзе ковені купіць, пойду ў кузню – мо зробяць. Дзяржынск.
КОВЕШНІК м. 1. Качарэжнік. Ганно, вубер смецье з ковешніка. Падварак. Пустаў у ковешнік вілкі. Данілевічы. 2. Дзяржанне ў вілках, качарзе, чапяле. У вілкох ковешнік надломаўса – не могу чавуны з печы достаць. Тонеж.
КОГОЦЬ м. Кіпцюр. У коршака когці е. Данілевічы.
КОЖАН, КАЖАН і КАЖНЫ займ. Кожны. Косцерэва само худшэ зелье, ей вельмо заростае поле кожан год. Маркоўскае. Зара само золя: мліць дождзь кажны дзень. Тонеж. От ужэ цепло стало, і кожан садзіць росаду. Ліпляны. Зара жонкі мотыкуюць кожан дзень. Тонеж.
КОЗА ж. 1. Касуля, каза. Закурыў я зубёнку, аж бачу – бегуць дзве козы. Маркоўскае. Коза без рог. Данілевічы. 2. Грыб, пеўнік стракаты. Зверху козы порэпаны, а пудо дном кошлаты. Маркоўскае. Коза чорная зверху, рэпатая, а пудо дном, як мох, шо козья шэрсць. Семерога така, як коза, ее не беруць, не едуць. Тонеж.
КОЗА ж. Назва танца. Положаць наўхрэст кіе, як заграюць козу, і танцуюць. Тонеж.
КОЗА ж. Балотная травяністая расліна. От веліка коза, косяць ее на пудсцёл. Ліпляны.
КОЗАЧЫНА ж. Мужчынскае паліто са зборкамі ў таліі. Козачыны шылі з зоборамі. Сярэднія Печы.
КОЗІНЕЦ м. Радыкуліт, рэўматызм. Козінец нападае на чэловека, корчыць ногі. Попоносіў етые рэзіны – і козінец напаў. Падварак.
КОЗІНЕЦ м. Грыб, стракаты пеўнік. Козінцы кошлатые, з-пуд нізу з мошком, а зверху поколотые й чорные. Воны ростуць і наглые й малые. Ліпляны.
КОЗКА ж. Травяністая расліна. Козка поросла по мэтру. На козцы е шыпакі. Ліпляны. Козка по нізкіх местох росце. Падварак.
КОЗЛЫ мн. 1. Сталюга. Пустаўлім козлы да рэжэм полено ўдвох. Тонеж. 2. Расці з раздваеннем стаяка на вялікія сукі. Ета сосна пуйшла на
80 👁