КІЯШНІК м. Сцябло кукурузы. Кіяшнік вуростае ў рост чэловека. Падварак.
КЛАВУШНІК м. Клавішы. У карнеці е клавушнік. На клавушнік кладзе палцы аж у двох мейстох і вуіграває: ту-ту. Ліпляны.
КЛАП м. Клапан. Плех на карнеці на 25 клапоў граў. Данілевічы.
КЛЕВАК м. Заткала, шпунт. Рыбалові затыкаюць у кашэ клеваком дзірку, шчоб рыба не вубегала. Падварак.
КЛЕПАЦЬ незак. Кляпаць. На бабкі по жалу косу клепаюць. Падварак.
КЛЕПЧАР м. Чалавек, які вырабляе клёпкі. Клепчар, ходзі' пуцэваць. Клепчарэ стружаць клепчыну стругом, а потомака бокі – спустом. Данілевічы.
КЛЕПЧЫНА ж. Клёпка. Клепчарэ стружаць клепчыну стругом, а потомака бокі – спустом. Данілевічы.
КЛЕШЧЫ мн. Кузнечныя клешчы. Кузнец берэ клешчамі гарачае залезо. Данілевічы. Прылада для прасавання воску. Клешчы ўчаўваюць воск. Маркоўскае. Драўляная частка ў хамуце. На клешчы пудшываецца кічка. Данілевічы. Пласкагубцы. Данілевічы.
КЛЁК м. Сіла. Шчэ е клёк у етого дзеда. Падварак.
КЛІПЕНЬ м. Палка, якой нацягваецца вяроўка на бярвеннях. Дзерэво проймаецца гужвой, по-пуд колодой бероцца жоросць і накручваецца кліпнем. Лельчыцы.
КЛОМЛЯ ж. Прылада для лоўлі рыбы, крыга. Дзе мілко, кломляй можно ловіць рыбу. Буда-Лельчыцкая.
КЛОЧ'Я мн. Рэшткі спрадзенай кудзелі. Кудзеля спрадзецца, а клоч'я откідаемо. Тонеж. Дзеругі пустэ полотно: основа тонка, а вуток з клоч'я. Там жа. Вупрадзе жонка мучку на тонкіе ніткі, а клоч'я перавальвае на вал. Ліпляны.
КЛУБНІКА ж. Гатунак яблык. Клубніка росце наглая і ўродзі гострая зверху. Ліпляны.
КЛЮКНУЦЬ зак., экспр. Папасці, заплысці. У волок рыба кажны раз клюкне. Ліпляны.
КНІГА ж. Птушка, кнігаўка. Кніга летае і пішчыць. Ліпляны.
КНІГІ мн. Секцыя ў страўніку. Пляхі обрабатываюць і кушаюць, а кнігі вукідаюць. Колі кнігі зоб'юцца песком, худоба пропадае. Чэмернае.
КНЯЗЕЎ БРОД м. Урочышча. У Князевым Бродзі по срэдзіне доліна, а так только корчэ, ніз. Ліпляны.
КНЯЗЁК м. Шафер. У хлопца на веселы дзеўка свецёлкою бувае, вона дзержыць свечкі, а князёк седзіць. Ліпляны. Кнезька звуць, коб молодых зводзіў зо стол. Падварак.
КНЯЗЬ м. Малады на вяселлі. Молоды – князь, а молодая – княгіня. Тонеж.
КОБ злучн. Каб. Можно було б запісаць песню, коб ву ўзялі мотофона. Тонеж.
КОБАТ м. Безрукаўка з каляровымі стужкамі. Молодые ліфікі носяць, а
81 👁