Старонка 54
◀ / 157 ▶
сокочэ. Тонеж. КВОКТАЦЬ незак. 1. Квактаць. У мене тры несушкі, а другіе куры квокчуць. Лельчыцы. 2. Квакаць. Лягушка квокчэ. Данілевічы. КВОЛІЦЦА незак. Скардзіцца на хваробу. Шчэ до войны мой братко кволіўса, што мозка ў ноге боліць. Тонеж. КЕБ злучн. Каб. Кеб не клін да не мох, плотнік з голоду бу здох. Падварак. КЕЛЮШЭК м. Чарачка з ножкай. Келюшкамі горэлку п'юць. Маркоўскае. КЕРМАШ м. Гулянка ў адно з рэлігійных свят. Сходзімо сегоні ў Пудварак на кермаш. Буда-Лельчыцкая. КІДАЦЬ незак. 1. Кідаць. Кідаю шмацье ў жлукто да лью кроп. Тонеж. 2. Складаць. Копу кідаем у стогі. Мілашавічы. 3. Сеяць. У п'ятніцу му кідацьму кортоплю. Падварак. КІДКІ прым. Старанны. Вон кідкі до роботы. Буда-Лельчыцкая. КІЖЛЫ мн., экспр. Ногі. Ледзьве кіжлы з лесу прыцягла, так утаміласа. Лохніца. КІЕН м. Вялікі кузнечны молат. Кіена беры. Данілевічы. КІЛІК м. Кулік. Як снег пупадае, кілікі бегаюць по болоці. Ліпляны. КІЛОМЕТРА ж. Кіламетр. За дзве кілометры от села стояў млін. Тонеж. Хата ад хаты на цэлу кілометру сталі. Сярэдня Печы. КІПЕЦЕНЬ м. Кіпень. Корові насеком сечкі да опаром кіпетнем, штоб мякка була. Ліпляны. КІСЕТА ж. Кісет. На мой век етой кісеты хваціць. Маркоўскае. КІСЛУХА ж. Кісліца. Нарвом у лесі кіслухі да боршчэ варымо. Тонеж. КІСЛЯК м. Сыракваша. Верха пускідаюць, а кісляка – у такі мешэчак да на сыр перэтопляюць. Мой стары нарулічца кортоплі з кісляком да й спіць цэлы дзень. Тонеж. Верха скінула, а рэдкі кісляк дзецям дае. Ліпляны. КІТАЙКА ж. Пояс. У старым часе шэрсцяну ткалі кітайку на тры палцы. Ліпляны. КІЦІЦЫ мн. Махры. У мене ж ета хуста з кіціцамі. Падварак. Я сама ў настольніцы зробіла кіціцы. Тонеж. КІЦУНЫ мн. Махры. Я не буду носіць ету хустку з кіцунамі. Астражанка. КІШ-КІШ! Выкл. Вокліч на курэй. Кіш у кучку! Злодзін. КІШКІ мн. 1. Кішкі. От етой роботы кішкі не вулезуць. Тонеж. 2. Мякаць гарбуза. Вумай зернета з кішок, а горбузу будом параць свіньям. Падварак. КІЯХІ мн. 1. Рагоз. А ето кіяхі, што ў болоці ростуць: подушкі робляць з іх. Ліпляны. 2. Кукуруза. Кіяхі сеюць у городзі. Колісь кукурузы і не зналі. Падварак. 3. Кукурузны пачатак. Кіяхі пудламліваюць, а кіяшнік стоіць. Падварак. КІЯХОВЫ прым. Кукурузны. Сечку кіяхову коровам даём. Падварак. Кіяхова мука тожэ хороша мука – елі людзі. Лельчыцы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 157 ▶