КОНОПЕЛЬКА /2/ ж. Трава – пустазелле. Жабрэйка й конопелька однэ. По городох конопелька росце, ее погано полоць – коліцца. Тонеж.
КОНОПЛЮК м. Верабей. Шапкою летаюць коноплюкі пу-над сонечніком. Маркоўскае.
КОНОПЛЯНІК м. Верабей. Коноплянік скік-скік по землі. Тонеж. Просо коноплянікі любляць. Падварак.
КОНОПЛЯНКА ж. Вялікая шарсцяная хустка. Як стане холодно, коноплянкі зав'язваюць. Буда-Лельчыцкая.
КОПАНІЦА ж. Матыка. Обкопваем копаніцэю кортоплю. Маркоўскае. Копаніца ў вас такая важкая. Астражанка.
КОПАНКА ж. Выкапаны вадаём, сажалка. Качкі ў копанцы плаваюць. Данілевічы. Залез мой хлопчак у копанку, посінеў, а не вулазіць. Чуць я его стуль вудубіла. Тонеж.
КОПАННІЦА ж. Капальніца. Коб копанніц п'яць прышло, вукапала б свою кортоплю. Падварак.
КОПАЧ м. Экскаватаршчык. У мене харчаваўса одзін копач: дзень робіць, а ноч з дзеўкамі ходзіць. Падварак.
КОПІЦЬ незак. Складваць у копы. Брыгадзір загадаў, коб му шлі сено копіць. Тонеж.
КОПКА ж. Пячурка. Пуставім гладышку ў тую копку – і добрэ. Тонеж. Лучыну кладом у копку. Дзяржынск.
КОПОТА ж. Кофта. Пошый мне, мамко, копоту. Дзяржынск. Копота з рукавамі шыецца. Тонеж.
КОПТАН м. Кофта. Хіма пошыла собе нового коптана. Астражанка. Коптан жонкі носяць. Замошша.
КОПЫТНІК м. Травяністая расліна. По лугох копытнік росце. Тонеж. Колісь му копалі копытнік і мулі ім голову, штоб волоса доўгіе рослі. Ліпляны.
КОРАК м. Абцас. Збіў корка – не могу іці. Буда-Лельчыцкая.
КОРАМЗАТЫ прым. Разгалісты, каржакаваты. Коло дорогі стоіць корамзаты дуб. Бувае чэловек корамзаты. Падварак.
КОРАЎКА ж. Ануча. Ногі кораўкамі ўкручаюць у постолех і чобоцех. Данілевічы.
КОРЖАН м. Стрыж. Коржан по порослях водзіцца. Тонеж.
КОРКОВІНА ж. Свіное сала каля шыі. От і одзычыла ж ты мне корковіны – есці не можно. Маркоўскае.
КОРОБКА ж. 1. Кораб. Дарую коробку суніц, шчоб не ходзіў муж до чужых молодзіц. Тонеж. Коробкі робляць з ліпі, дранкі. Падварак. 2. Сяўня. Коробку жыта рассее, другу насыпае. Ліпляны. 3. Абшаляванае падстрэшша. Домок пуд чысты вугол робіцца, і ў крышы ў ім залом і коробка пудшыта. Тонеж.
КОРОДЗІЦЦА незак. Крыўляцца. Дакуль ето ты будзеш кородзіцца? Падварак.
78 👁