Старонка 51
◀ / 157 ▶
ІНАЧЭ і ІНАЧЭЙ прысл. Інакш. Цэркоўные коляднікі іначэ пеюць песні. Тонеж. У колішняе врэм'е іначэй говорылі. Сярэднія Печы. ІНДЗЮК м. Бурдзюк. Воду носілі ў індзюкох. Маркоўскае. ІРВОЦІ мн. Ваніты. Некі важкі кашэль, аж ірвоці беруць. Тонеж. ІРШ м. Ёрш. Му іршоў не бером, воны вельмо колючые. Ліпляны. К КАВЕРТ м. Вір. У каверці глыбко. Коло каверта грыбу брала. Тонеж. КАГАЛ м., экспр. Род. Вон жэ з такого кагалу, шчо брат з братом век б'юцца. Тонеж. КАГАН м. Чыгун. Наварыла дзецям каган крупніку і хай сербаюць. Глушкавічы. КАГАТ м. Капец, бурт. Сегоні раскрылі жонкі кагаты і сталі перэбіраць кортоплю. Калінаўка. КАДОЎБ м. 1. Бочка, выдзеўбаная з калоды. У кадоўб сыпалі пашню. Ліпляны. 2. Вір. У кадоўбі круціць. Лельчыцы. За етым кадоўбам е озеро Круглае. Маркоўскае. На перэездзе вумало кадоўб, ехаў чэловек і ўтопіўса ў ём, вуцяглі нежывого. Ліпляны. КАДОЎБЕЦ м. 1. Саляначка, маленькая драўляная бочачка. З дзерэва вудоўбваем кадоўбца. Тонеж. У кадоўбец соль сыплем. Ліпляны. 2. Прыстасаванне для выхаду куродыму з хаты, у якой быў «посвет». Мілашавічы. КАДОЎБЧЫК м. Памянш. да «кадоўб» у 1-ым значэнні. Соль дзержымо ў кадоўбчыку. Вон з дзерэва вудоўблены, глыбкі. Тонеж. КАДРЭЛЯ ж. 1. Кадрыля. На п'яць пунктоў кадрэлю граюць. Лельчыцы. Кадрэлю наўхрэст танцуюць. Ліпляны. 2. перан. Шмат чаго-небудзь. Колькі ў цебе дзецей? – Да цэла кадрэля. Падварак. КАЗАН м. Чыгун. За шчокою стоіць казан з крупніком. Озьмі, як есці захочэш. Тонеж. Вона ж ўсю кортоплю з'ела і пусты казан на заслонье пуставіла. Астражанка. КАЗЁНШЧЫНА ж. Дзяржаўны лес. На Казёншчыні пасціла товар. Казёншчына акопвалася рвом. Данілевічы. КАЗЮКА ж. Казюлька, каларадскі жук. Нападуць на кортоплю казюкі, пропасць ета, але людзі дадуць ім рады. Маркоўскае. КАЛДУНЫ мн. Бульбянае пюрэ. Сама наварыла калдуноў, сама й поела, а дзеці голодные седзяць. Заберажніца. КАЛДУШКА ж. Рыбка. Калдушкі люб'яць чысту воду. Ліпляны. КАЛІНОЎНІК м. Страва з каліны і мукі. Каліноўніком чуць не аб'еласа: смашны каліноўнік густы. Астражанка. КАЛІНАЎ ВОСТРАЎ м. Урочышча. Е ужын плюшнік у Каліновым Востраві. Тонеж. КАЛІТА ж. 1. Сумка для захавання грошай. У каліце пуговіцкі булі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 157 ▶