ўжэ зоедлівы чэловек: робіць домка дзень і ноч. Данілевічы. Неке вон куценькі, а до роботы зоедлівы. Тонеж.
ЗОЛІЦЬ незак. Выбельваць бялізну ў растворы з попелу. Плацья цеперэка ў нас не золяць. Тонеж. Колісь сыплем попел ў воду да шмацье золім. Мілашавічы.
ЗОЛОТНІК /1/ м. Жаночая хвароба, выпадзенне маткі. Золотнік з пудорвы тожэ робіцца, але ето не грыжа. Ліпляны. Золотніка нарвала, бегуючы. Тонеж.
ЗОЛОТНІК /2/ м. Адзінка вымярэння вагі. Маркоўскае.
ЗОЛОТОЎКА ж. Старая назва манеты (15 кап.). Бувала, назбірае хто етых золотовок і ходзіць ужэ, як богатыр які. Тонеж.
ЗОЛЯ ж. Золь, непагадзь. Зара сама золя: мліць дождзь кажны дзень. Тонеж.
ЗОПЛАТА ж. (у песнях). Адплата. Тобе ж, Моруся, Двойная зоплата: Чэтырэ дошкі – Тобе вечна хата. З нар. песні. Тонеж.
ЗОРКО прысл. Зорна. Утром було месячно, зорко. Тонеж.
ЗОСТОЙ м. Востры выступ на кручку для лоўлі рыбы. Коб рыба не зорваласа, на кручку робліцца зостой. Ліпляны.
ЗРОСТАНЫ дзеепрым. Зросшы. Да ў мене е двоенятко ў городзі – два гурочкі зростаные. Ліпляны.
ЗРЭЗАЦЬ зак., экспр. З'есці. Зрэзалі місу завіванцоў, то не голодные. Мілашавічы.
ЗУБЕЛЬ м. Прылада для падкурвання пчол. Зубель трэбо, шчоб мед зобраць у пчол, як сіла веліка. Маркоўскае. Зробіць другі чэловек такі зубель: палку рошчэпіць, лучынку ў ее ўстрыкне, запаліць і пудкурвае пчолок. Тонеж.
ЗУБЛЁНКА і ЗУБЁНКА ж. Цыгарка. Крэша дзед цюцюн да зублёнкі круціць цэлы дзень. Мілашавічы. Закурыў я зубёнку, аж бачу – бегуць дзве козы. Маркоўскае.
ЗЯЎЗЮЛЬНІК м. Травяністая расліна, зязюлькіны слёзы. Коровам параць зяўзюльнік. Зяўзюльніком гладышкі вупарваюць. Тонеж.
ЗЯЎЗЮЛЯ і ЗОЎЗЮЛЯ ж. Зязюля. Зяўзюля раба, сівенька. Тонеж. Зяўзюля рано вельмо куе. Ліпляны. Зоўзюля яйцэ на земле несе. Данілевічы.
І
ІВОЛ м. і ІВОЛА ж. Івалга. У дупашкох івола жыве. Канапелька. Івол крычыць і крычыць. Данілевічы.
ІГРЫШЧЭ н. 1. Вечарынка, танцы. Мо, дзеўкі, ігрышчэ сегоні будзе? Ліпляны. 2. перан. Неўрадлівае поле. Ето ж не поле, а однэ ігрышчэ, на ём нічого не росце. Ліпляны.
ІЗТУЛЕКА прысл. Адтуль. Одна жонка вілезла, як маці родзіла, ізтулека, з одрыны. Тонеж.
ІКАВІЦА ж. Ікаўка. Вупі воды – ікавіца супыніцца. Тонеж.
87 👁