Продолгі ліст у етого зеллейка. Чэмернае.
ЗЕЛЬЕ н. 1. Пустазелле. Седаю й корчыка полю палцамі і кідаю ў розору зелье. Ліпляны. Зелья богато ўсякого на градох. Астражанка. 2. Зёлкі. Зелье парам от жывота. Маркоўскае. Нарвала зелья от простуды. Тонеж. Знахарка зелья наварыць да вулівае на росходніе дорогі. Чэмернае.
ЗЕМЛЯ ж. Зямля. Серпокрыл упадзе на землю, лопае, лопае крыламі, а ўзняцца не можэ: ножкі ў его короткіе. Данілевічы.
ЗЕМЛЯНКА ж. Птушка, якая нясецца ў зямле; жаваранак. Землянкі по полёх летаюць і спеваюць. Тонеж.
ЗЕМЛЯНОЧКА ж. Памянш. да «землянка». Нідзе земляночка кубло не робіць, а только на земле. Тонеж.
ЗЕМНЫ прым. Земляны. По нізох хлопчакі земных чэрвей копаюць. Ліпляны. Земные конікі по земле плыгаюць. Падварак.
ЗЕРНЕТА зборн. 1. Зерне. Вуверне кожуха цёшча, наберэ зернет і пусыпае етого зяця. Ліпляны. 2. Сланечнікавае і гарбузовае семя. З гарбузы зернета белые, а з соўнешніка – чорные. Коб еты зернета еў, не було б рыбакоў. Тонеж. Зернета продасць – і ў ее жывая копейка. Падварак.
ЗІМНІК м. Дарога, па якой ездзяць зімой. Прамо ў болоці е зімнік. Данілевічы.
ЗІМУХА ж. Гатунак фасолі. У нас е два сорта квасолі: чарнушка й зімуха. Ліпляны.
ЗЛЕЗЦІ зак. Узлезці. Поганюка злезла на дзерэвіну да шыпіць. Чэмернае. Злезь на горышчэ по драбіне да гледзі, коб вона не ўпала. Астражанка.
ЗЛЕЧАЦЬ незак. Вылечваць. Задышку нідзе не злечаюць – ходзіш, так і ўмрэш. Ліпляны.
ЗЛОДЗЕЙ м. Пчала, якая крадзе мёд. Злодзей – ето пчолка блудліва. Вона пах цветочка чуе, а што быстро леціць, як пуля. Ліпляны.
ЗНУШЧАЦЦА незак. Здзеквацца. Ой, горэ з такой жыткой! Кінь ты ее /жонку/ і не знушчайса. Падварак.
ЗОБЕНЬКА ж. Невялікая плеценая пасудзіна для ягад. Я ўчора з дзецьмі дзве зобенькі чарніц набрала. Дуброва.
ЗОБІЦЦА зак. 1. Забіцца. Тонеж. 2. Застопарыцца. Зобіўса лес у Міронаўскай Бухці. Лельчыцы.
ЗОБІЦЬ зак. 1. Забіць. Зобіў дзяцел шышку ў колонку і вудоўбае зернетко пуд кажным пером. Тонеж. 2. Разбіць. Я ногу зобіла, так бегла. Тонеж. Зобіў мазінца, і вон з цех пор не кіруе. Падварак.
ЗОБОРЫ мн. Зборкі ў вопратцы. Козачына шыецца з зоборамі. Данілевічы. У мене буў колісь кожух з зоборамі. Тулуп без зобороў шылі. Ліпляны.
ЗОВІЦА ж. Залвіца. Чэловека жонка – ятроўка, а его сестра – зовіца. Мілашавічы.
ЗОЕДЛІВЫ прым. Заўзяты, схільны ў працы да захаплення. А вон такі
84 👁