вуросла. Уся наша дзерэўня була згарана, а водна – сад, частакол – нічого не тронута. Тонеж.
ЗГОНІНЫ мн. Згрэбленая дробная памятая салома пасля малацьбы ўручную. Данілевічы.
ЗГРЭБАЦЬ незак. Зграбаць. Граблямі згрэбалі грэчку ў ворохі. Ліпляны. Згрэбае грабелькамі траву, шчоб скосочэк буў. Тонеж.
ЗГУК м. Гук. Боўтала создае згук. Мілашавічы. Да ву ж только мой згук почуеце. Тонеж.
ЗДОБНО прысл. Спраўна. А Людка здобно по ходзяйству робіць. Падварак.
ЗДОЛЕЦЬ зак. Справіцца з чым-небудзь, магчы. А пока здолела, хорошо було й дзіцятко й поросятко. Лельчыцы. Не хочэ вон гледзець пчолкі, а я здолела б. Сярэднія Печы. У колхозі здолеў шчэ товар пасціць. Мілашавічы.
ЗДОЛЯШЧЫ прым. Здаровы, здольны справіцца з гаспадарчай працай. Як здоляшчы, усе добрэ, а як слабы ўсяка обуў потруіць. Ліпляны.
ЗДОРОЎШЫ прым., вышэйш. ступ. параўн. ад «здоровы». Здаравейшы. Петро здороўшы за Адама. Ліпляны. Здороўшые колісь булі людзі. Лельчыцы.
ЗДОХЛЯЧЫ прым., экспр. Здохлы. Комар ты здохлячы! Тонеж.
ЗДРАЧ м. Сухі воск. Еты здрач перэтапліваюць, учаўваюць его і получаецца воск. Чэмернае.
ЗДРОК /1/ м. Травяністая расліна. Товару даюць здрок, як заболее. Тонеж.
ЗДРОК /2/ м. 1. Куслівае насякомае, слепень. Вечэром комарэ рэжуць товар, а ў жару оводэ й здрокі. Тонеж. Худоба пузадзірае хвосты да бежыць, як нападуць здрокі. Падварак. 2. Зык. Напаў здрок на короў – бегуць край свету. Тонеж.
ЗДРОЧЫЦЦА незак. Зыкаць. Сёні я так утоміласа: товар цэлы дзень здрочыўса. Падварак.
ЗДУМАЦЬ зак. Успомніць. Му не здумаем усе зелья. Ліпляны. Здумаў, як зветца чорны бусько. Мілашавічы.
ЗДЫБАЦЦА зак., экспр. Сыйсціся, сустрэцца. Добрэ, што здыбаліса – давай вуп'ем. Ліпляны.
ЗЕВА ж. Прамежак у кроснах паміж верхнімі і ніжнімі ніткамі асновы. У зева чоўнік пудаем, як тком полотно. Тонеж.
ЗЕЛЕЗНЯК м. Рыдлёўка. Дай мне зелезняка. – Зелезняк у городзі стоіць. Астражанка.
ЗЕЛЁНАЯ РУТА ж. Травяністая расліна. Зелёная рута росце по садох. У ей скупаюць дзеці – і попраўляюцца. Ліпляны.
ЗЕЛЕНІЦА ж. Грыб, зялёнка. Зеленіцы прамо ў песку ростуць. Тонеж. У боршч добрэ зеленіцы кідаць. Замошша. То я только й беру соўяка й грыба, а восенью – зеленіцы. Ліпляны.
ЗЕЛЛЕЙКО н. Памянш. да «зелье». На парыніне росце косцерэўка і разное зеллейко: свіропа, мокрэц, горчак, дросён, лебеда, ляскалька. Тонеж.
81 👁