Маркоўскае.
ЗАТЫЛОЧЭК м. Памянш. ад «затылок». Коб дзе натрапіць якого дзерэва да затылочка зробіць. Маркоўскае.
ЗАЎСІМ і СОЎСІМ прысл. Зусім. Ужэ соўсім як негож будзеш, хто ж будзе робіць. Ліпляны. А я летась належала на грыба. Думала, што заўсім умру. Тонеж. Буран як пройдзе, то лес вукладзе соўсім. Там жа.
ЗАХОЛОД м. Студзіна. От коб зара захолоду з паронікамі. Забережніца.
ЗАХОЛОДВАЦЬ незак. Застуджваць, застываць. Лой цвердзее, як захолодвае. Гамайце, бо боршчэ захалодвае. Тонеж. Кура вулезе да скорэй назад, шчоб не захолодвала яічко. Там жа.
ЗАХРАМІЦЬ незак. Застрэміць. Так палцы боляць: захраміў собе пушкі. Падварак.
ЗАЦЕГАЦЬ незак. Зацягваць, зарастаць, запускаць. Кортоплю мокрэцэм зацегае. Ліпляны. Хвошчэвіца от ляку помогае. Напіса й муйса ею – і хорошо, только не зацегаць. Тонеж.
ЗАЦЕКАЦЦА незак. Захадзіцца ад смеху. Раскажу яку байку, аж зацекаюцца жонкі! Падварак.
ЗАЦІНАЦЦА незак. Задыхацца. Еты ж чэловек зацінаецца і говорыць не можэ, а ву его га765ьбіце. Падварак.
ЗАЧАВІЦЬ зак. Заціснуць, забіць. Трэбо зачавіць кабана. Падварак. Усе пляхі пувукідаў, як корову зачавіў. Лельчыцы.
ЗАШЧЫТ м. Франтон. Зробіў зашчыта з цацкамі, а на отліва дошчэк нема. Сярэднія Печы.
ЗАШЧЭПВАЦЦА незак. Зашчапляцца, зашпільвацца. Кручок зашчэпваецца, коб у хату ніхто не ўлез. Тонеж. Пола ў кажуху заходзіцца одна за одну, і чэловек зашчэпвае іх. Ліпляны.
ЗАШЧЭПВАЦЬ незак. Зашчэпліваць, зашпільваць. Хвортку зашчэпвай. Кажух зашчэпвай. Тонеж. Не зашчэпвай хвортку. Тонеж.
ЗАШЧЭПКА ж. Кручок. Донька, зашчэпі дзверы на зашчэпку. Астражанка. Зашчэпка хвортку закрывае. Тонеж.
ЗАШЭРЭНЕЦЬ зак. Зацвярдзець зверху /пра снег/. Зашэрэнеў ужэ снег – ідзеш і не правальваешса. Данілевічы.
ЗБАГНУЦЬ зак. Успомніць. Коб бачыў ету травіцку, а так станеш плутаць, да дзе ты его збагнеш усе. Тонеж.
ЗБОР м. Гулянка ў святочныя дні. Буў у Ліплянах, там збор велікі. Сярэднія Печы. У недзелю збор у Пудварку. Буда-Лельчыцкая.
ЗБОЧНЫ прым. Пабочны, не тутэйшы. Збочному чэловеку не понятно, шо му кажам. Мілашавічы.
ЗБУЯЦЬ зак. Расці ў сцябло. Збуялі мое помідоры. Ліпляны.
ЗВУЧАЦЬ незак. Адвучваць. Не звучай ты собаку, хай брэша. Ето его така робота. Тонеж.
ЗГАРАНЫ дзеепрым. Спалены. На згараным дворышчэ берэза ўжэ
80 👁