ЗАПЯТОК м. Пятка ў вязаных панчохах. Запятка сама пуследня в'яжыцца. Ліпляны.
ЗАРА і ЗАРЭ прысл. Цяпер, зараз. Зарэ шчэ нема ніякіх грыбоў, одные бабкі. Новае Палессе. Мое гуркі попускалі ручкі, зара будуць цвісці, росходзяцца ва ўсе бокі: тые туды ручку пусцяць, тые туды. Ліпляны. Мало хто зара робіць дзерэўяные опечкі. Там жа.
ЗАРА ж. Зорка. Вечэрня зара сама рання. Светова зара сама яснейша. Тонеж.
ЗАРАЛЬВАЦЬ незак. Закопваць. Звязваю шэрхоўкі, роблю прычал і заральваю его ў землю. Ліпляны.
ЗАРАНЕЙ, ЗАРАНЕЕ і ЗАРАНІ прысл. Рана, раней, на досвітку. Шпакі прылетаюць заранее. Тонеж. Вугналі товар зараней, коб мухі не кусалі, да вон не поздрочыўса. Там жа. Другі раз зарані легаю спаць. Падварак. На зарані зоўзюля куе. Ліпляны. Заране цвіце сон, его ж нанюхацца не можно. Ліпляны.
ЗАРОГ м. Участак зямлі, які ўкліньваецца ў рэчышча ракі. На том зарозі богато траву. Зробі добрэе дзело – перэвезі ў зарог. Астражанка. 2. Затока. Давай етого зарога шчэ погонім. Мо рыба будзе? Мілашавічы.
ЗАРОСТАНЫ дзеепрым. Зарослы. Му зовом белью нізкіе заростаные доліны. Тонеж. Усе ўжэ заростано на Марковым Перэцеробу. Астражанка.
ЗАСІЛКАВАЦЬ зак. Прымусіць. Засілковалі хлапчука, шчоб вон ету дзеўку ўзяў. Тонеж.
ЗАСЛОНЬЕ н. Загнетак. Вона ж цэлы казан кортоплі з'ела і порожні казан на заслонье пуставіла! Астражанка.
ЗАСМАКА ж. Затаўка. Колісь сало було только на засмаку, а зара дзеці его і ў рот не беруць. Мілашавічы.
ЗАСМАЧЫЦЬ зак. Затаўчы. Коб хоч сала хопіла засмачыць булён. Маркоўскае.
ЗАСТАЎЛЯЦЬ незак. Ставіць. Храпку з качаноў ссекаюць, параць і застаўляюць у лёгкі дух. Тонеж. Вошчыны такіе купуюць і застаўляюць у вулей. Там жа.
ЗАСТОРОНОК і ЗОСТРОНОК м. Памянш. да «застрон». Перэгородзіць засторонка да сено складзе. У гумне з того боку і з того засторонкі е. Тонеж. Трэбо адбіць засторонка целяці ў одрыні. Буда-Лельчыцкая. Мо якіх маклякоў вуцягнуў бу з воды да застронка ў хлеві адгородзіў. Ліпляны.
ЗАСТРОН м. Засек, засценак у гумне, хляве. Мой чэловек зробіў склад да одбіў засекі, застроны. Тонеж.
ЗАСТУП м. Рыдлёўка. Там, недзе коло одрыны, заступ стоіць. Новае Палессе. Донька, озьмі заступа ў Хведара. Чырвонабярэжжа.
ЗАТКАЛО н. Корак, шпунт. Буцел заткалом затыкаюць. Маркоўскае.
ЗАТЫКА ж. Шпунт. Коб рыбу достаць з жака, трэбо затыку вурваць. Маркоўскае.
ЗАТЫЛОК м. Клінок у касе. Згубіў затылка от косы і не докосіў загон.
84 👁