стулека прышла - хата замукана. Лельчыцы. Нема нікого - замуканы дзверы. Тонеж.
ЗАМУКАЦЬ незак. Замакаць. Дзеці замукаю ў хаці да іду на роботу. Тонеж. Ой, козаку свет зав'язала, гуляць его не пускала, да ў комору замукала. 3 нар. песні. Там жа.
ЗАНАВЕСКА ж. Фіранка. Запні занавеску. Тонеж.
ЗАНЕГОДЗІЦЦА незак. Задажджыцца. От ужэ занегодзілоса, будзе доўга мліць дождзь. Тонеж. Занегодзілоса мо на тыждзень. Падварак.
ЗАНОЗА ж. Прут, які засоўваецца ў ярмо. Занозу вуцягваюць, колі распрагаюць волы. Мілашавічы. Дзерэўяну занозу робляць. Падварак.
ЗАПАДНЯ ж. Клямка ў дзвярах. Тонеж.
ЗАПАЛЁНЫ прым. Запальчывы, злы. Такі ўжэ запалёны чэловек еты Хведор, у его злосці - попрэ поўны косці. Мілашавічы.
ЗАПАРАНАЦЬ незак. Ныраць. У нас одзін чэловек запаранае раз за разом у глыб рэкі і доўга стуль не вулазіць. Ліпляны.
ЗАПАСОК м. Фартух. Запаскі красівымі ўзорамі перэтыкаюцца знізу. За талію прыв'язваюцца запаскі мотузкамі. Мілашавічы.
ЗАПАТЫЛОК м. Драўляны клінок. Косу ўкрэпляюць запатылком. Дышаль прыкрэпляецца запатылком к колачу, а колач к прызьму. Мілашавічы.
ЗАПЕСОЧНІК м. Бервяно ў апошнім вянку зруба над балькамі. Стропіла стаўляцца на запесочніках. Ліпляны.
ЗАПІНКА ж. Фіранка. Построй запінку на окне. Прыбалавічы.
ЗАПЛЕВОЧКА ж. Памянш. да «заплеўка». Мое дзеці ўзялі да пузрывалі заплевочкі ў гурошніку. Тонеж.
ЗАПЛЕТАНЫ м., дзеепр. Заплецены. Грапнік - ето ж у тры сталькі заплетаны рамень. Тонеж.
ЗАПЛЕТАЦЬ незак. Заплятаць. Дзеўкі заплетаюць тою ў косы - і нічога не прыстае. Тонеж.
ЗАПЛЕТКА ж. Стужачка ў касе. Заплетку пупраў на голове, а то вона ўпадзе. Тонеж.
ЗАПЛЕЎКА ж. Завязь у гурках. Заплевок було богато ў гурошніку, а гуркоў нема. Тонеж.
ЗАПНУЦЬ незак. Завесіць. Трэбо запнуць кута ґордзіною. Лельчыцы. Запні окно завескою. Падварак.
ЗАПОІНЫ мн. Частаванне пасля атрымання згоды маладой на шлюб. Му собіраем свой род на запоіны і гуляем. Данілевічы.
ЗАПОНКА ж. Фіранка. Запні окно запонкою. Лельчыцы.
ЗАПУНІЦЬ незак. Спыніць. Немцы запуняюць два хлопцы і даюць ім скрынкі ў рукі. Тонеж. Людзі запунілі ее. Падварак.
ЗАПУСКІ мн. Рэлігійнае свята перад вялікім пастом. Акраз зостолоса два тыжні до Запусок. Буда-Лельчыцкая. Тые разы збіраліс у Запускі на беседы. Падварак.
77 👁