Старонка 44
◀ / 157 ▶
зайчыково шчаўру богато. Му его рвом да боршчэ варым. Тонеж. ЗАКАТКА ж. Абшлаг, закаўраш. Жупаны шылі з закаткамі. Маркоўскае. ЗАКІ злучн. Пакуль. Закі поначы прошла мімо могліц, усё похолодало. Лельчыцы. ЗАКІДАЦЬ зак. Звычайна чуць-чуць забяліць. Ужэ бліноў ходзяйка не печэ, а зацірку варыць: закідае ее молочком. Лельчыцы. ЗАКОМОРОК м. Адгароджанае месца ў каморцы. Ходзяін закоморкі такіе порубаў. Тонеж. ЗАКРОН м. Засек. У анбары есцека такіе нагленные закроны, і зерна тамака богато. Лельчыцы. ЗАКРЭПІЦЬ зак. Зацыраваць. Мо сама закрэплю плацья. Ты ж крэпіць шчэ не ўмееш. Астражанка. ЗАЛАПА ж. Лапік. Зарэ ўжэ споніц у залапах жонкі не носяць. Тонеж. ЗАЛАПІЦЬ зак. Залатаць. Трэбо залапіць копоту. Дуброва. ЗАЛЕЖ м. Участак зямлі, які не распрацоўваўся некалькі год узапар; аблога. На залежы ўсе добрэ росце. Тонеж. ЗАЛЕЗНЫ прым. Жалезны. К сосе прыстаўляецца поліца, і другі прыполок кладзецца да сошнікі залезные. Тонеж. ЗАЛЕЗО н. Жалеза. Кузнец берэ клешчамі горачэе залезо. У зажымы залезо ўстаўляе. Данілевічы. ЗАЛЕСЬЕ н. Урочышча. Там, коло хлевоў колхозных, буў колісь велькі лес. Ото ж зарэ, коло дорогі. Так ето м'есто і сегоні зов'ецца Залесье. Чэмернае. ЗАЛІЎ м. Невялікае возера. По тэй бок заліва нема, там хаты й хаты. Тонеж. ЗАЛОЖНЫ і ЗАЛОЖЫСТЫ прым. Абложны. На заложным участку землі шчавер росце. Як дзе заложыстае поле, то там молоч'як не росце. Сярэднія Печы. ЗАЛОМ м. Нахільны зрэз верхняй часткі даху ў доміку. Пуд чысты вугол домок робіцца, і ў крышы ў ім залом і коробка пудшыта. Тонеж. ЗАЛУЧЫНА ж. Урочышча. Учора вубіў на Залучыні колеснік сена, а мо й колеснікоў два будзе. Астражанка. ЗАЛУШЧАНЫ прым., экспр. Худы, маленькі. Ой, нейке вельмо ўжэ залушчэнэ дзіця. Падварак. ЗАМАЗАЦЬ незак. 1. Пабяліць хату. Трэбо купіць гліны ў лаўцы да замазаць сцены ў хаці. Падварак. 2. перан. Утаіць праўду. Замазалі, загладзілі – і пекуць хлеб, як ранёй пеклі. Тонеж. ЗАМАТАНКА ж. 1. Вялікая хустка. Ты б надзела сачыка да заматала заматанку. Новае Палессе. 2. Ануча. Дай мне заматанку цёплую ў чоботы запнуць. Сярэднія Печы. ЗАМОЧ ж. Макрата, вымачка. Замоч поўліяла ў етым годзі на ўрожай. Сярэднія Печы. ЗАМУКАНЫ дзеепрым. Замкнёны. Ходзіла на рэку шмацье праць, а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 157 ▶