Старонка 43
◀ / 157 ▶
ЗАГАТКА ж. Гаць. Рыбакі загатку зробляць на рэке і рыбу лоўляць. Маркоўскае. ЗАГЛОМОЗДАЦЬ незак., экспр. Зрабіць абы-як, паспешліва. От ужэ плотнік: загломоздаў угла да й жыве. Тонеж. ЗАГЛУЗДАЦЬ незак. Закілзаць. Трэбо заглуздаць коня, шчоб вон не побег бежкі, не разнёс. Лельчыцы. ЗАГОСТРАНЫ дзеепрым. Завостраны. Загостраны колок лепей у землю пулез бу. Падварак. ЗАГОСТРЫЦЬ незак. Завастрыць. Сокерою загостры на концох етые дзве доскі. Падварак. ЗАГРЭБЛЕНЫ дзеепрым. Пахаваны. Дзе хто ўпадзе, там, кагуць, музыка загрэблены. Тонеж. ЗАГУЗКАВАТЫ прым. Камлісты. Ох, і важка ж було разрубаць еты загузкаваты дуб. Данілевічы. ЗАДАЛЕГОДЗЬ прысл. Загадзя, зараней. Задалегодзь не скажэш, шо негода будзе. Буда-Лельчыцкая. ЗАДАРОМ прысл. Задарма. Така молода корова, а здай ее задаром. Падварак. ЗАДВОРНАЕ н. Задворкі. На задворном конава пусціла. Буда-Лельчыцкая. ЗАЕДАЦЦА незак. Таіць у сабе зло, зліцца, спрачацца. Мо от етой жыткі заедаюцца жонкі? Падварак. ЗАЕДЗЬ ж. Машкара. Летом заедзь нападае на товар. Маркоўскае. ЗАЕНЕЦ м. Назва танца. Клодом палкі наўхрэст і скачэм заенца, перэбіраем проміж етымі палкамі ногамі. Тонеж. ЗАЖАРКА ж. Затаўка. Только на зажарку е троху сала. Ліпляны. ЗАЖАРЫЦЬ незак. Затаўчы. Трэбо шчэ булён зажарыць. Тонеж. Комакі зажарваем салом. Ліпляны. ЗАЖЫМЫ мн. Ціскі. У зажымы залезо кузнец устаўляе. Данілевічы. ЗАЗІМОК м. Першы снег, пачатак зімы. Покуль наступіць зіма, бувае два-тры зазімкі. Тонеж. ЗАЗЫВАЦЬ незак. Зваць, клікаць. А вон мене ў комнату зазывае, коб весельніком песні пела. Мілашавічы. ЗАЙМАЦЬ незак. Пераймаць. Гусей займі хуценько, коб воны ў болото не пуйшлі. Мілашавічы. ЗАЙЧЫКОВА ЦЫБУЛЬКА ж. Травяністая расліна, гладун. Як только снег сойдзе, так зайчыкова цыбулька з-пуд снегу лезе. Зайчык чысціць зубкі етой цыбулькой. На Паску собіраем зайчыкову цыбульку да красім яічко. Лельчыцы. ЗАЙЧЫКОЎ ГРЫБ м. Падобны да ядомых грыбоў, але ядавіты: падманны грыб. Му зайчыковых грыбоў не бером. Тонеж. ЗАЙЧЫКОЎ ШЧАВЕР м. Травяністая расліна, кісліца. По лесох
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 157 ▶