Старонка 42
◀ / 157 ▶
ЖЭЎЖ м. Верабей. По двору вон жэўж летае. Тонеж. ЖЭЎЖЫК м. 1. Памянш. да «жэўж». От етых жэўжыкоў ратунку нема: вупілі ўсе просо. Тонеж. 2. перан. Маленькі рухавы чалавек. Жэўжык ты етакі! Буда-Лельчыцкая. ЖЭХ усеч. дзеясл. Бах. Ні з того, ні з сего – жэх мне ў морду. Маркоўскае. З З прыназ. З (у розных значэннях). З войны козлоў було, як овечэк: по штук пятнаццаць ходзілі ўмесці. Данілевічы. Одна жонка з ціху ўстала да боса ходзіла зімою. І інш. Ліпляны. ЗАБЕЛЬВАЦЦА незак. Развіднівацца. Як забельваецца, чубарык пошоў угору. Маркоўскае. ЗАБОЙ м. Верхняя частка вулея. Шчэ трэбо забой зробіць. Маркоўскае. ЗАБОНОВАНЫ дзеепрым., лесаспл. Застапораны. Забонованы лес стоіць, а потом его разбонуюць, і вон пошоў по рэке. Лельчыцы. ЗАБОНОВАЦЦА незак., лесаспл. Застапорыцца. Дзе забонуем лес, а дзе вон і сам забонуецца. Лельчыцы. ЗАБОНОВАЦЬ незак., лесаспл. Застапорыць. Плавакі пустаўляць бон – і лес забонуюць. Лельчыцы. ЗАБОРЫЦЦА зак. Папасціся, затрымацца (пра жывёлу). Загнала целя на жыто. Мо заборыцца трохі? Лельчыцы. ЗАВАЛЬВАЦЬ незак. Загінаць лязо ў касе. Брусок завальвае жало песком. Падварак. ЗАВЕДЗЁНКА ж. Звычай. Така ў нас заведзёнка: ходзіць у госці. Тонеж. ЗАВЕРЦЕНЬ м. Заварацень. На санях не пуедзеш, як завертні пусценькіе. Маркоўскае. ЗАВЕСКА ж. Фіранка. Запні завескі ў окнах. Ліпляны. ЗАВІВАЛО н. Фата. З тонкого полотна, бувало, робляць завівало з перэборамі. Як ідзе дзеўка замуж, то завівало купляемо на голову. Тонеж. ЗАВІВАНЕЦ м. Блін з начынкай. З'ела завіванца – і есці не хочу. Падварак. Зрэзалі місу завіванцоў, то не голодные. Мілашавічы. ЗАВІВАНІК м. Памянш. ад «завіванец». Дай мне завіваніка. Заброддзе. ЗАВОДСКІ прым. Пародзісты. У колхозі буў такі нагленны заводскі бук. Анігадкіе заводскіе овечкі. Ліпляны. ЗАВОЗНІК м. Чалавек, які прывёз зерне ў млын. На паровіку завознікоў було богато. Маркоўскае. ЗАВОРКІ мн. Адгароджаны праход у двор. Зостаў, Міша, заворкі, а то поросята пувулазяць. Чырвонабярэжжа. ЗАВУШНІЦА ж. Пакаёвая кветка, мальва. Завушніца пудходзіць пуд слёзку. На ее кажуць і завушніца й слёзка. Ліпляны.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁
◀ / 157 ▶