ЖУЖЭЛЬ ж. Гліністая зямля з камнямі. Та жужэль уродзе каменіста: такі камкі руды ў ей. Падварак.
ЖУКЕТКА ж. Жакет. Трэбо було б собе ўжэ нову жукетку ўкупіць. Новае Палессе.
ЖУПАНІНА ж. Жупан. У латунох жупаніна, а целевізора купіў. Тонеж. Ой, рад б я тобе жупаніну даці, будзе сварыць мене родна маці. З нар. песні. Там жа.
ЖУЧОК м. Драўляны гузік. Жучок-дзерэўяна зашчэпка ў сорочкох. Тонеж.
ЖЫВУЛЬКА ж. Маленькая рыжая мурашка. От ужэ пекуць етые жывулькі. Маркоўскае.
ЖЫВЫ прым. 1. Рухавы. От дзе жывы хлопчак! Падварак. 2. Сапраўдны, лёгкі (ая). Зернета продасць – і ў ее жывая копейка. Падварак. 3. Зроблены з канаплянага валакна. Суровые ніткі робляць з жывого прадзьва. Ліпляны.
ЖЫДЗЮК м. Верабей. Жыдзюкі просо п'юць. Дуброва.
ЖЫЖАЛІ мн. Жылы на нагах пад каленамі. Жыжалі боляць – не могу ходзіць. Тонеж.
ЖЫЖКА ж. Крапіва-жыгучка. Жыжка ў нас ідзе ў ход. Я вулечыла ногу карасіною і жыжкою. Тонеж.
ЖЫЛЫ прым. Пажылы, у гадах. Жылы вон ужэ чэловек. Тонеж.
ЖЫТКО н. Жыццё. Жытко кроўнае, да горка. Мілашавічы. Біцца да сварыцца цэлы век – ето не жытко. Тонеж. Цепер жытко добрае. Астражанка. Яка там ее жытка: зав'язаў ей чэловек свет і сам пом'ёр. Падварак. Таке ўжэ жытко старым да негожым, шчо хоч об сценку головой: нема того дня, коб шчо не болело. Сярэднія Печы.
ЖЫТНІШЧЭ н. Поле пасля жыта. Поўз поле ростуць на жытнішчэ ваўнушкі. Маркоўскае. Ідзі нарві шчаўру на жытнішчэ. Тонеж.
ЖЫЎЦЭМ прысл. Жыўцом. Думаю жыўцэм продаць корову. Падварак.
ЖЫЦЕЛЬКА ж. Жыхарка. Я сама лельчыцка жыцелька. Му як поселіліса тут, то шчэ не було етых хатоў. Лельчыцы.
ЖЫЦЬ незак. 1. Жыць. Я навек хачу, коб мой бацько бачыў, як му жывом. Тонеж. 2. Увесь час. Не зводжу чарнушку як жыву. Ліпляны.
ЖЫЧКА ж. Каляровая стужачка ў жаночым адзенні. Жычкою плацье обшываюць. Тонеж.
ЖЭЛЕЗКО і ЖЭЛЯЗКО н. Жалезная пласцінка ў рубанку. Ніжне жэлезко пудстаўляецца пуд верхне гострое. У мене колодка е, а жэлязкі нема, – дай мне свою. Данілевічы.
ЖЭЛОБОК м. Выдзеўбаная выемка, паз у бервяне. У жэлобок кладзецца мох, як хату стаўляць. Данілевічы.
ЖЭНЬ ж. Раменнае ці вяровачнае прыстасаванне для падглядвання пчол на дрэвах. Жэнь закіне на голіну ўровень з вульем і лезе пчолок гледзець. Тонеж. У дзвенаццаць сталок сплёў жэнь. Маркоўскае.
81 👁