Старонка 40
◀ / 157 ▶
прытэркнецца, усе кішэчкі вуходзяць, сама пропадае. Ліпляны. Пчолка жалом кусаецца. Тонеж. 2. Лязо, вастрыё. Ето самое жало наведзеш правільно, то будзеш косарэм. Ліпляны. На бабкі по жалу косу клепаюць. Брусок завальвае жало песком. Падварак. ЖАНЕЦ м. Жнец. Ідзі да пуджані жанцоў моіх. Сярэднія Печы. Жанцэ пошлі жыто жаць. Падварак. Жанцоў нанімаюць – ражку жыта даюць. Тонеж. ЖАРОВО н. Зарава. На поўнач жарово пуцягне, погода будзе, а на поўдзень – негода. Тонеж. ЖЛУКТО н. Бочка, у якой жлукцяць бялізну. Позоліла плацье ў жлукці і на рэке попрала. Лельчыцы. Жонка кідае шмацье ў жлукто да лье кроп. Тонеж. Мочаць плацье ў жлукці, льюць окропа туда да йдуць праць на рэку. Ліпляны. ЖМУРКА ж. Бурбалка. Поўсхопліваліса жмуркі – будзе дождзь. Ліпляны. ЖНЕЙКА ж. Жняя. Пудопне жнейка конец цуркі пуд перэв'ясло і шчэ перэкручае, коб крэпчэй було. Мілашавічы. На полех сушылі жыто. Ускіне жнейка шапку на дзев'яць снопуў, да й сохне ета кучка. Вецер ее легчэ проймае. Маркоўскае. ЖНЕЎНІК м. Іржэўнік. Грэбом жнеўнік на пудсцел коровам. Падварак. ЖНІВО н. 1. Перыяд уборкі збожжа. Вона прыезжала ў жніво пісаць песні. Тонеж. 2. Жніўныя песні. Колісь, Сохвейко, вельмі хорошо ты жніво спевала. Ліпляны. ЖНІЎНЯНЫ прым. Жніўны. Нашы жонкі богато жніўняных песен знаюць. Тонеж. ЖОНА ж. Жонка. Які мужык, така жона: одна сатана. Тонеж. ЖОНКА ж. 1. Жонка. Перва жонка ў мого ходзяіна померла, другу – прышоў мужык да одобраў, а я ў его ўжэ трэця. Сярэднія Печы. Ой, чого ж лес шуміць? Сестра з братом говорыць: покінь, братко, жонку біць – трэбо з ею свой век жыць. З нар. песні. Тонеж. 2. Жанчына. Неке зелье от ляку жонкі даюць. Сярэднія Печы. Цеперэка пушла мода: хлопцам шыюць споніцы, а жонкам – штаны. Тонеж. ЖОРВАН м. Камень ці драўляная калода ў жорнах. Дзерэво обгінаюць коло сподняго жорвана, коб мука не роспулялас. Тонеж. Шворнік удоўбвалі ў сподні жорван. Падварак. ЖОРВАНЫ мн. Жорны. У войну у кажном дворэ жорваны булі. Тонеж. Набіваюць у жорванох чыгун. Сярэднія Печы. ЖОЎКЛЯК м. Жоўты і насенны гурок. Жоўкляк хай пулежыць – лучшэ поспее. Тонеж. Нема врэм'я позбіраць гуркі, і на городзі одные жоўклякі лежаць. Ліпляны. ЖОЎТАЧКА ж. Хвароба, жаўтуха. Жоўтачка з ляку нападае. У хворого жоўтачкай глаза, дажэ ногці, пужаўцеюць. Ліпляны. Жоўтачку губ'яць вошамі. Тонеж. ЖОЎТЛЯК м. Стары жоўты баравік. Жоўтлякі дзешовые – тры рубля кілограм. Тонеж.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 157 ▶