Старонка 52
◀ / 157 ▶
медные. Тонеж. От, дзеўчына, у мене каліта-шчэбета, поўна золотом набіта. З нар. песні. Мілашавічы. 2. Мяшочак для крэсіва і люлькі, кісет. Вумае дзед з каліты крэмень, губку і крэша, добіваецца огня для курова. Мілашавічы. КАЛІЦЬ незак. Напальваць цэглу. На заводзі калілі кірпіч. Ліпляны. КАМЕНІЦА ж. 1. Касцяніца. У нас е ожына, суніца, каменіца. Данілевічы. Порослі каменіцы – скоро будуць новые поленіцы. Там жа. 2. Цвёрдая груша (плод). Як пулежаць, каменіцы смачные. Тонеж. КАМЕНЬ м. Урочышча. Колісь у Камене було поле, а зара – лес. Тонеж. КАМЕНЬЧЫК м. Костачка ў вішні. Гороб'е отшчыкне вішню, а каменьчыка падае до долу. Тонеж. КАНТЭТНЫ прым. Фарсісты, вясёлы. А Хведор такі кантэтны сёні. Косы его дзеўка накруціла і така кантэтна стала – куды там! Падварак. КАНЬ ж. Сярэдняя сцяна ў пяцісценцы. На кані лежак стаўляць. Мох ложуць у кані. Тонеж. На дзве хаці канею домок перэсекаецца. Сярэднія Печы. На пілораме рэжуць дылі, коб задзелаць каню. Ліпляны. КАПАР м. Збудаванне для выцягвання вады са студні, журавель. Шчэ й цеперэка на посёлку капары е. Без груза капаром важко воду вуцягваць. Ліпляны. КАПАР м. Капар. Блочок зверху вісіць на капары. Мэтроў осем сваю капаром зобіваюць, і вона з воды только чуць понікае. Ліпляны. КАПЕЛЮШ м., экспр. Пухір, бурбалка. На колюгох, поба, капелюшы схопваюцца. Падварак. КАПЕЛЮШНІК м. Гарлачык жоўты. Капелюшнік по рэке росце, по озёрох. Маркоўскае. У возеры будоліна капелюшніка ідзе до двух-трох мэтроў. Ліпляны. КАПЛОЎХІ прым., экспр. Віславухі. От неке каплоўхе дзіця. Падварак. КАПТУР м. Плоскае жалезнае кольцо на канцах утулкі ў калёсах. По бокох утулкі набіваецца каптурэ, а далей к спіцам – орэхоўкі. Маркоўскае. КАПУСЦІНА ж. Ліст з капуснага качана. У капусціну м'ясо загорнуць і тушаць. Тонеж. КАПУСЦЯНЫ прым. Капусны. На вечэру зостаўса только капусцяны боршч. Маркоўскае. КАПШУК м. 1. Мачавы пузыр. Маркоўскае. 2. Плавальны пузыр у рыб. Му вукідваемо капшук з рыбі. Маркоўскае. 3. Кісет. Дзеды цюцюн носілі ў капшуку. Маркоўскае. КАРАСІНА ж. Газа. Вулечыла ногу карасіною і жыжкою. Тонеж. КАРКАЦЬ незак. Гагатаць (пра гусей). Гусь каркае. Тонеж. КАРНЕТ м. Кларнет. Марцінавы хлопцы на карнеці, на цымбалох гралі. Плех на карнеці на 25 клапоў граў. Данілевічы. КАРЦІЦЬ незак. Хочацца. Як раз сходзіш у кіно, то і карціць. Мілашавічы. КАФЕЛЬНЫ прым. Кафляны. От у его кафельна груба гарна.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 157 ▶