У склад слоўніка ўвайшлі мясцовыя словы з дыферэнцыяльнымі прыкметамі, г.зн. такія словы, якія у большай ці меншай ступені адлюстроўваюць рэгіянальныя асаблівасці гаворак i ў сувязі з гэтым адрозніваюцца ад літаратурных адпаведнікаў a! каранёвай марфемай /блошчыца - клоп, жэўж - верабей, веселец - журавель, в'яліца - сухастой, в'язы - жылы, дубчык - гаплік,;б/ фанемным складам /гостры - востры, буях - буяк, брушніца - брусніца, глыбко - глыбока/, в/ марфалагічнай структурай /весняны - вясенні, дрэ'нчывы - дрэнны, глінны - гліняны, даўняшні - даўні, вішнік - вішняк, буракові -бурачны /; гі пастаноўкай націску не на адным i тым жа складзе /спе'ваць -спяваць, другі - другі /; д/ граматычным значэннем роду /буцел бутля, кілометра - кілометр /; e/ лексічным значэннем /цалкам щ часткова/ пры аднолькавым фанемным складзе /від - твар; ягода - І.ягада; 2.шчака; квас І.квас; 2.кампот/. Большую частку слоўніка складаюць мясцовыя традыцыйныя дыялектызмы i даўнія ўсходнепалескія рэгіяналізмы. Гэта такія, напрыклад, словы, як брошэнь - стрыечны брат, рало - саха, віш - атава, вужоўкі - ядавітыя грыбы, мач - вілы, наглы - вялікі, потапцы -крышані, поўрэ - вырай, шылег лаза, жар ~ таполя/. У слоўнік уюпочана частка мясцовай анамастыкі /мікратапонімы, некаторыя антрапонімы/, а таксама засведчаныя мясцовыя новыя словы /драпачы - культыватар, драцянік - электрык/, якія ўзніклі ў выніку сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў i росту культуры на Палессі пасля Кастрычніка. Лексікаграфічная інтэрпрэтацыя мясцовага лексічнага матэрыялу, засведчанага ў гаворках Лельчыцкага раёна,ажыцяўлялася ў слоўніку ў адпаведнасці з агульнапрынятымі патрабаваннямі да слоўнікаў такога тыпу. Дадатковага тлумачэння патрабуюць толысі некаторыя пытанні, якія па-рознаму вырашаюцца ў лексікаграфічнай практыцы: al У рэестры пададзены дыялекгныя словы ў транскрыпцыі, якая адлюстроўвае іх гучанне ў межах магчымасці беларускай графікі, напрыклад: СОЎЖ м. 1. Падасінавік То я только й беру соўяка й грыба, a восенью зеленіцы. Ліпляны. 2. Ядомы грыб, апрача баравіка. Рэшоцькі, моховікі' маслюкі - ето ўсе соўякі. Што ты набрала? - Рэшоцькоў, маслюкоў, моховікоў. Тонеж. 3. Мухамор. Ётые соўякі e красные й белые, іх не беруць. Тонеж. б! Фанетычныя варыянты слова змешчаны ў адным слоўнікавым артыкуле напрыклад: ВІДОЎЖЫПЬ i ВУДОУЖЫТІЬ зак. Выцягнуць. Ліса відоўжьгць шыю, понюхае - i чэловёка почуе. Падварак. Ужэ ногі можно вудоўжыць, а то соўсім позаклякалі. Лельчыцы. в! Словы з эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай суправаджаюцца паметай «экспр.», напрыклад: ПУСТОЛЬГА ж., экспр. Нядбайны чалавек, гультай. Пустельга ты, труцень'Як толькі жонка з тобою жыве! Астражанка
Дадатковыя словы
антрапонімыі, берўць, вязы, вяліца, вўдоужытіь, глыбокаі, дрэнчывы, кампоті, таполяі, труценьяк, трўцень'як, частковаі, электрыкі, іблошчыца, ібуцел, івесняны, івід, ігостры, ідрапачы, імікратапонімы, іспеваць, іцалкам
24 👁