Палескі слоўнік: Лельчыцкі раён (2000). І. М. Кучук, А. К. Малюк

 ◀  / 157  ▶ 
УВОДЗІНЫ Лельчыцкі раён размяшчаедца ў цэнтральнай частцы ўсходняга Палесся, па левы i часткова правы бок Убарці - прытока ракі Прыпяць. Цікавасць этнографаў, дыялектолагаў i фалькларыстаў да ўсходнепалескай зоны беларускай мовы з яе багатым i ў многім яшчэ загадкавым мінулым агульнавядома. Але лексічныя багацці гэтай зоны i асабліва Лельчыцкага раёна амаль што не засведчаны. «Палескі дыялектны слоўнік» напісаны на лексічным матэрыяле, сабраным у Лельчыцкім раёне аўтарам гэтых радкоў i часткова студэнтамі /каля 12% ад агульнай колькасці засведчаных мясцовых слоў/. У слоўніку з ліку зарэгістраваных болып за 3 000 слоў i фанетычных варыянтаў. Адбор лексікі ажыццяўляўся на аснове дыферэнцыяльных прыкмет дыялектнага слова, a таму ў слоўнік не была ўключана лексіка,якая поўнасцю супадае ў гаворках i літаратурнай беларускай мове /ярмо, цэп, ятроўка, панчоха, наймічка, андарак, біч, корж, чаравік, крупнік, пернік, дышаль, стог, ночвы, сусед, i інш./. 3 розных наддыялектных крыніц праніклі ў гаворку запазычаныя словы, якія ў мясцовых умовах дэфарміраваліся ў пэўным напрамку i набылі ў вышку гэтага дыферэнцыяльныя прыкметы /беркулёз - туберкулёз, мацыклут Х цыкл, лісапета - веласіпед, антабус - аўтобус, матэфон - магнітафон, іво - радыё, протавар - тратуар i інш./. Такія словы таксама звычайна не ўюпочаліся ў слоўнік. Па-за межамі слоўніка засталіся шматлікія засведчаныя ў гаворках устойлівыя выразы, фразеалагічныя звароты, у складзе якіх апорныя словы пры ўмове іх свабоднага ўжывання не маюць прынятых дыферэнцыяльных ўдрыкмет /хваціць маку на нас/нье, г людзей на веселье; далеко лежало - мало груло; смерць да родзіўы не гледзяць ніякай годзіны; хто прожыве ў г;оросі, а хто ў оўсе; сеў на бобах; даць дуба; мух поўны нос; не дай бог два разы жэнщца й два разы селіцца i інш./. Сярод такіх выразаў пшат агульнанародных. Яны вядомы на ўсей тэрыторыі рэспублікі i за яе межамі. У гаворках Лельчыцкага раена засведчаны разнастайныя варыянты агульнанародных фразеалагічных аўінак /колка гостры на голову; не ловгвороняк; рэшэтом вуду носіць; лішне вода й млін ломае; з свого мозоля; я зо свого Хому, дзе хоч озьму,а ты свою Марынку - водззГ по рынку; на палцах ходзіць i інш. /, а таксама ўстойлівыя, фразеалагічныя выразы, якія ўзніклі рознымі спосабамі на сваей дыялектнай лексічнай базе i ўжываюцца, відаць, у межах усходнепалеўкайу зоны беларускай мовы /хай чэловук постол, а цегн/его за стол; прылецщь сітка - не трэбо світка; пуйщ на козлы; рукі зайшлі ў пазурэ; як не будзе пахці, так не будзе вонщь; крыпш з бацько здубіў i інш./. 3 такіх выразаў прыказкі i прымаўкі ўключаны ў слоўнік як звычайныя цытаты з мовы жыхароў раёна для падмацавання лексічнага значэння рэестравых слоў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

а^інак, в^ду, гр^ло, д^ба, мацыкл^т, насінье, родзі^ы, слоўі, усходнепале^кай, цегніего, чэлов^к, іберкулёз, ікаля, іколка, іхай, іхваціць, іярмо
15 👁
 ◀  / 157  ▶